Джо Родан | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 22 кастрычніка 1997[1] (27 гадоў) | |
Рост | 180 см | |
Вага | 70 кг | |
Пазыцыя | цэнтральны абаронца | |
Клюбная інфармацыя | ||
Клюб | Лідс Юнайтэд | |
Нумар | 6 | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2018 2018—2020 2020— 2022—2023 2023—2024 2024— |
Чэлтэнгэм Таўн Сўонсі Сіці Тотэнгэм Готспур → Рэн (арэнда) → Лідс Юнайтэд (арэнда) Лідс Юнайтэд |
12 (0) 52 (0) 15 (0) 16 (1) 46 (0) 6 (0) |
Зборныя | ||
2019— | Ўэйлз | 46 (0) |
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі |
Джозэф Пітэр Родан (па-ангельску: Joseph Peter Rodon; нар. 22 кастрычніка 1997 году) — ўэйлзкі футбаліст, цэнтральны абаронца клюбу «Лідс Юнайтэд» і нацыянальнай зборнай Ўэйлзу. Гуляе на пазыцыі цэнтральнага паўабаронца і ўінгера.
Нарадзіўся ў Сўонсі, дзе і пачаў займацца футболам у акадэміі мясцовага клюбу «Сўонсі Сіці». Свой першы прафэсійны кантракт падпісаў у ліпені 2015 году, і ўпершыню зьявіўся на лаве запасных клюбу ў студзені 2016 году ў матчы Кубка Ангельшчыны супраць «Оксфард Юнайтэд»[2]. 30 студзеня 2018 году далучыўся да табару клюбу Другой лігі «Чэлтэнгэм Таўн» да канца сэзону 2017—2018 гадоў на правох арэнды[3]. Радон вярнуўся ў «Суонсі Сіці» перад пачаткам сэзону 2018—2019 гадоў, дэбютаваўшы ў рэшце рэшт пал кіраўніцтвам Грэма Потэра. Гулец стаў асноўным гульцом дружыны і правёў 21 матч у наступным сэзоне пад кіраўніцтвам новага трэнэра Стыва Купэра. 16 кастрычніка 2020 году абаронца склаў 5-гадовую дамову з клюбам Прэм’ер-Лігі «Тотэнгэм Готспур», сума пагадненьня склала каля 11 мільёнаў фунтаў стэрлінгаў[4][5]. Радон дэбютаваў у Прэм’ер-Лізе ўжо 26 кастрычніка 2020 году, выйшаўшы на замену на 93-й хвіліне ў пераможным матчы супраць «Бэрнлі» зь лікам 1:0[6].