Джон Кітс | |
па-ангельску: John Keats | |
![]() Партрэт Ўільяма Хілтана | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 31 кастрычніка 1795[1][2][3][…] |
Памёр | 23 лютага 1821[1][2][3][…] (25 гадоў) |
Пахаваны | |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | паэт, студэнт-мэдык, падмайстар хірурга |
Кірунак | рамантызм |
Мова | ангельская мова[6] |
Дэбют | Перайманьне Спэнсэра (1814) (анг. Imitation of Spenser) |
Подпіс | ![]() |
![]() | |
Джон Кітс (па-ангельску: John Keats; 31 кастрычніка 1795, Лёндан — 23 лютага 1821, Рым) — вялікі ангельскі паэт-рамантык. У шэрагу з Байранам і Шэлі, зьяўляўся адной з ключавых фігураў другога пакаленьня рамантычных паэтаў, нягледзячы на толькі чатырохгадовы пэрыяд публікацыі ягоных твораў. Паэзіі Кітса ўласьціва пачуцьцёвая вобразнасьць, якая найболей значна выявілася ў сэрыі ягоных одаў, якія й пагэтуль застаюцца найбольш вядомымі паэмамі ангельскае літаратуры.