Джон Тэры

Джон Тэры
Джон Тэры
John George Terry
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 7 сьнежня 1980(1980-12-07)[1][2] (43 гады)
Лёндан, Ангельшчына
Рост 188 см
Вага 78 кг
Пазыцыя абаронца
Моладзевыя клюбы

1991—1995
1995—1998
Сэнраб
Ўэст Гэм Юнайтэд
Чэлсі
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
1998—2017
2000
2017—2018
Чэлсі
Нотынггэм Форэст
Астан Віла
492 (41)
6 (0)
32 (1)
Зборныя
2003—2012 Ангельшчына 78 (6)

Джон Джордж Тэры (па-ангельску: John George Terry; нарадзіўся 7 сьнежня 1980 году ў Лёндане) — былы ангельскі футбаліст, абаронца клюбу «Астан Віла» і нацыянальнай зборнай Ангельшчыны. Прызнаны найлепшым абаронцам у 2005 годзе. З 2018 году ўваходзіць у трэнэрскі штаб клюбу «Астан Віла».

Народжаны ў заходнім Лёндане, Джон з 14 гадоў гуляе за «Чэлсі». Першапачаткова ён быў нападнікам, але аднойчы з-за адсутнасьці гульцоў яму прыйшлося замяніць цэнтральнага абаронцу моладзевай каманды. З тых часоў ён стаў выступаць у ролі абаронцы, хутка набраўшы неабходную фізычную падрыхтоўку.

Кароткі й пасьпяховы выступ у «Нотынггэм Форэст» дадаў майстэрства, і пасьля ўрокаў у Марсэля Дэсаі й Франка Лебёфа, Джон быў названы гульцом году «Чэлсі» ўжо праз два сэзоны пасьля свайго дэбюту.

Пакінуўшы ўсе праблемы, не зьвязаныя з футболам, ззаду, Джон выразна сфакусаваўся на гульні і дэбютаваў у складзе зборнай Ангельшчыны ў чэрвені 2003 году.

Пасьля гэтага ён стаў асноўным абаронцам зборнай, згуляўшы на чэмпіянаце Эўропы ў 2004 годзе й чэмпіянаце сьвету ў 2006 годзе.

Няўдалым момантам у кар’еры Джона можна назваць яго хваробу падчас прайгранага фіналу Кубка Ангельшчыны 2002 году й наступнае выбываньне з стартавага складу. Найболей яркі момант — гэта тое, што ён стаў капітанам каманды пасьля Марсэля Дэсаі і прывёў клюб да перамогі ў Прэм’ер-лізе ў тым жа годзе.

Пасьля таго, як «Чэлсі» выйграў Кубак лігі, Джон стаў адным з чатырох капітанаў «Чэлсі», якія прыводзілі клюб да найбуйнейшых перамог у яго гісторыі. Цяжка пераацаніць яго ўклад у выступ на сусьветнай арэне ў сэзоне 2004/05 гадоў — менавіта восьмы гол Джона Тэры галавой прынёс камандзе перамогу над «Барсэлёнай» у матчы, які стаў адной з самых відовішчных гульняў гэтага сэзону.

Асацыяцыя прафэсійных футбалістаў прысудзіла Джону Тэры званьне гульца году, а трэнэр «Чэлсі» Жузэ Маўрыньню назваў яго «найлепшым цэнтральным абаронцам у сьвеце». Ацаніў яго і былы трэнэр зборнай Ангельшчыны Стывэн Макларэн, які на час сваёй працы ў зборнай зрабіў Джона капітанам.

Джон быў першым з часоў Рэя Ўілкінсана капітанам Ангельшчыны, гульцом «Чэлсі». Рэй выступаў за «сініх» у 70-х гадах.

Джон правёў за клюб ужо больш за 300 матчаў нягледзячы на траўму сьпіны, якая выбіла яго з строю ў сэзоне 2006/07. Аднак ён вярнуўся ў строй, каб у канцы сэзону падняць над галавой Кубак Ангельшчыны на новым «Ўэмблі» і забіць першы гол на гэтым стадыёне за зборную Ангельшчыны.

Пачатак сэзону 2007/08 ня стаў для Тэры вельмі ўдалым, ён атрымаў дзьве траўмы амаль запар.

Прафэсійная кар’ера

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Гулец зборнай Ангельшчыны з 2003 г.

Падзеі, зьвязаныя з Джэй Ці

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Тэры — найлепшы з выхаванцаў ФК «Чэлсі». У 1997-м годзе ён выпусьціўся з акадэміі, як цэнтральны абаронца, і ўжо зусім хутка стаў капітанам сваёй каманды. У сэзоне 2006—2007 ён атрымаў 3 траўмы запар: пералом хрыбетніка, пералом левай нагі й пералом сківіцы. Хтосьці лічыць, што з-за яго адсутнасьці «Чэлсі» пачаў забіваць менш і прапускаць больш. А гэтак жа Джэй Ці прызнаны капітанам зборнай Ангельшчыны з 2007 году.

«Чэлсі»:

Тэры ў цяперашні час жыве ў Оскшаце, Сурэй. Ён і яго жонка Тоні Пул Тэры — бацькі двайнятаў — хлопчыка (Джордж Джон) і дзяўчынкі (Сумэ Роза), народжаных 18 траўня 2006 году. Тэры сьвяткаваў іх нараджэньне, выйграваючы за Ангельшчыну супраць Вугоршчыны, калі ён выканаў імпрэзу «млоснасьці».

Пара пажанілася ў Палацы Блэнэма 15 чэрвеня 2007 году. Пасьля вясельля пара атрымлівала асалоду ад двухтыднёвага мядовага месяца на рымскай яхце Абрамовіча вышэйшай якасьці «Пэлорус» у Міжземнамор’і. Яго хобі ўключаюць гольф, плаваньне, футбол і сквош.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Джон Тэрысховішча мультымэдыйных матэрыялаў

  1. ^ а б в John Terry // Transfermarkt (мн.) — 2000.
  2. ^ а б в John Terry // As (гішп.)Madrid: PRISA, 1967. — ISSN 1888-6671