Джордж Гамаў (па-ангельску: George Gamow; па-расейску: Георгий Антонович Гамов; 4 сакавіка [ст. ст. 20 лютага] 1904, Адэса, Расейская імпэрыя — 19 жніўня 1968, Булдэр, ЗША) — амэрыканскі і расейскі фізык і адмысловец у галіне касмалёгіі.
Нарадзіўся у Адэсе ў сям’і настаўнікаў (у 1904 Расейская імпэрыя, цяпер Украіна). У школе захапіўся астраноміяй, вывучаў зорнае неба ў свой маленькі тэлескоп, які ён атрымаў у падарунак ад свайго бацькі на трынаццацігодзьдзе[10]. У 1921 годзе паступіў на матэматычнае аддзяленьне фізыка-матэматычнага факультэта Адэскага ўнівэрсытэту. Падпрацоўваў у Адэскай астранамічнай абсэрваторыі. Вучыўся ў Санкт-Пецярбурскім дзяржаўным ўнівэрсытэце, у якім вучыўся ў Аляксандра Фрыдмана. Падчас працы ў Гётынгенскім унівэрсытэце ў 1928 годзе распрацаваў тэорыю альфа-распаду праз зьяву квантавага тунэляваньня. Пазьней працаваў у Інстытуце Нільса Бора ў Капэнгагене, дзе распрацаваў кропельную мадэль атамных ядзраў цяжкіх элемэнтаў. У 28 гадоў быў абраны сябрам-карэспандэнтам Акадэміі Навук СССР (самы малады за ўсе часы). У 1933 годзе зьехаў у ЗША, дзе пражыў палову жыцьця. У 1936 сумесна з Э. Тэлерам распрацаваў тэорыю бэта-распаду. У 1942 годзе распрацаваў тэорыю чырвоных гігантаў. У 1948 годзе разам з Ральфам Альфэрам прапанаваў тэорыю ўтварэньня элемэнтаў у Сусьвеце, паводле якой ядры пасльядоўна захоплівалі нэўтроны. У 1954 годзе прапанаваў канцэпцыю генэтычнага коду, паводле якой інфармацыя захоўваецца ў выглядзе пасьлядоўнасьцей трыплетаў. Ад 1956 году працаваў прафэсарам Унівэрсытэту Каларада, Boulder. Аўтар навукова-папулярных кніг «Стварэньне Сусьвету» (1952), «Зорка па імені Сонца» (1964) ды інш. Дасьледаваў утварэньне зорак, утварэньне цяжкіх ядраў у зорках.
Гэта — накід артыкула па фізыцы. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |