Джорджыян Дэ Араскаэта | ||
![]() | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 1 чэрвеня 1994[1][2][3] (30 гадоў) | |
Рост | 172 см | |
Вага | 67 кг | |
Пазыцыя | флянгавы паўабаронца | |
Клюбная інфармацыя | ||
Клюб | Фламэнгу | |
Нумар | 14 | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2012—2015 2015—2019 2019— |
Дэфэнсор Спортынг Крузэйру Фламэнгу |
53 (16) 90 (22) 132 (37) |
Зборныя | ||
2014— | Уругвай | 53 (10) |
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі |
Джорджыян Дэ Араскаэта (па-гішпанску: Giorgian de Arrascaeta; нар. 1 чэрвеня 1994 году) — уругвайскі футбаліст, атакуючы паўабаронца бразыльскага клюбу «Фламэнгу» і нацыянальнай зборнай Уругваю. Поруч з нацыянальнай камандай браў удзел у мностве міжнародных турнірах, як то чэмпіянатах сьвету і Кубках Амэрыкі.
Сваю кар’еру запачаткаваў у клюбе «Дэфэнсор Спортынг» ў кастрычніку 2012 году. Гульня Дэ Араскаэты, які дапамог свайму клюбу прабіцца ў паўфінал Кубка Лібэртадорэс, прыцягнула ўвагу бразыльскага «Крузэйру». У гэтым клюбе ўругваец утварыў выніковае трыё, вядомае як «Ля-Банда», з былымі зоркамі «Вэлес Сарсьфільду» Люкасам Рамэра і Арыелем Кабралем[4]. У дадатак да Т’ягу Нэвэса і Рабіньню, «Крузэйру» двойчы запар здабываў Кубак Бразыліі, а таксама перамог у чэмпіянаце штату. Перад сэзонам 2019 году да гульца выявіў цікавасьць «Фламэнгу». У выніку з 3 студзеня 2019 году Дэ Араскаэта не зьявіўся на трэнаваньнях, спрабуючы пакінуць «Крузэйру»[5]. Каб разьвязаць праблему клюбы мусілі дамовіцца, што і адбылося. Трансфэр гульца каштаваў «Фламэнгу» рэкордныя для бразыльскага футболу 15 мільёнаў эўра[6]. 25 лютага 2022 году Дэ Араскаэта падоўжыў кантракт з клюбам да 31 сьнежня 2026 году[7].
Дэ Араскаэта дэбютаваў у нацыянальнай зборнай Уругваю ў таварыскім матчы супраць зборнай Рэспублікі Карэі ў верасьні 2014 году. Ён зарабіў асыстэнцкі пункт у гульні, дапамогшы забіць адзін гол у сустрэчы Хасэ Хімэнэсу[8].
Футбаліст быў уключаны ў склад зборнай Уругваю на Кубак Амэрыкі 2015 году. Паўабаронца атрымаў кашулю з прэстыжным 10-м нумарам, якую раней насіў легенда нацыянальнай каманды Дыега Фарлян[9]. 6 чэрвеня 2015 году ён забіў свой першы гол за зборную падчас перадтурнірнага таварыскага матчу супраць зборнай Гватэмалы, які ладзіўся ў Мантэвідэо[10]. 13 чэрвеня Дэ Араскаэта дэбютаваў на турніры, выйшаўшы на замену на 64-й хвіліне матчу супраць зборнай Ямайкі ў стартавым матчы групы. Гульня скончылася зь лікам 1:0 на карысьць уругвайцаў. У 2018 годзе гулец быў у складзе зборнай на чэмпіянаце сьвету ў Расеі[11]. Таксама, гулец згуляў на Кубку Амэрыкі 2021 году[12].
2 сьнежня 2022 году гулец забіў абодва галы ў пераможным матчы супраць зборнай Ганы ў апошнім матчы групавога этапу чэмпіянату сьвету 2022 году ў Катары. Аднак, гэтага было недастаткова, каб камандзе кваліфікавацца ў накаўт-стадыю[13]. 6 ліпеня 2024 году Дэ Араскаэта ўлучыў гол з пасьля матчавых пэнальці ў чвэрцьфінале супраць зборнай Бразыліі, што дапамагло Ўругваю прасунуцца ў паўфінал.
«Дэфэнсор Спортынг»:
«Крузэйру»:
«Фламэнгу»: