Джым (літара арабіцы)

Джым (па-арабску: جيم‎, ğīm, у частцы дыялектаў ґім і жым) — літара арабскага альфабэту, якая ў сучаснай стандартнай арабскай мове пазначае гук [dʒ].

Вымова літары джым у розных рэгіёнах арабскага сьвету
Вымова літары джым у розных рэгіёнах арабскага сьвету

Літара можа злучацца як з папярэдняю, гэтак і з наступнаю літарай у слове, т.б. мае чатыры формы:

Формы літары джым (араб. ج‎)
ـج
ـجـ
جـ
ج
напрыканцы у сярэдзіне на пачатку асобна

Гэтая літара месяцовая, яна не асымілюе артыклю al-.