Джэйлен Браўн

Джэйлен Браўн
Пазыцыя: лёгкі форвард
Рост: 201 см
Вага: 101 кг
Грамадзянства:
Нарадзіўся: 24 кастрычніка 1996(1996-10-24)[1] (28 гадоў)
Альма-матэр:
Драфт

3, драфт НБА 2016 году
Бостан Сэлтыкс

Клюбная інфармацыя
Клюб Бостан Сэлтыкс
Нумар 7
Клюбы
Гады Клюб
2015—2016 Каліфорнія Голдэн Бэарз[d]
2016—4 Бостан Сэлтыкс
Статыстыка на NBA.com

Джэ́йлен Браўн (па-ангельску: Jaylen Brown; нар. 24 кастрычніка 1996 году) — амэрыканскі баскетбаліст клюбу «Бостан Сэлтыкс» з НБА. Браўн ёсьць чатырохразовым удзельнікам матчу зорак НБА і шэсьць разоў даходзіў да фіналу Ўсходняй канфэрэнцыі з Бостанам. Ён дапамог «Сэлтыкс» прабіцца ў фіналы НБА 2022 і 2024 гадоў, стаўшы ў апошнім зь іх чэмпіёнам і самым каштоўным гульцом фіналу.

23 чэрвеня 2016 году Браўн быў абраны «Бостан Сэлтыкс» пад трэцім нумарам на драфце НБА 2016 году[3]. Запачаткаваў кар’еру ў НБА 26 кастрычніка 2016 году ў матчы адкрыцьця сэзону над «Бруклін Нэтс», дзе навічок набраў дзевяць пунктаў пры кідках трох удалых кідкоў з чатырох зробленых[4]. У сваім першым матчы ў стартавай пяцёрцы 3 лістапада ён набраў 19 пунктаў у матчы супраць «Кліўлэнд Кавальерз»[5]. Для Браўна сэзон пачаткоўца быў выніковым. Ён меў у сярэднім 17,2 хвіліны гульнёвага часу, набіраў 6,6 пунктаў, рабіў 2,8 падборы і 0,8 перадачы ў 78 матчах, якія ў 20 зь іх выходзіў у першай пяцёрцы[6].

Браўн у 2018 годзе.

18 лістапада 2017 году ён набраў рэкордныя за кар’еру 27 пунктаў і дапамог «Сэлтыкс» здабыў перамогу ў 15-й гульні запар зь лікам 110:99 над «Атлантай Гокс»[7]. 6 красавіка 2018 году Браўн усталяваў новы асабісты рэкорд, набраўшы 32 пункты ў пераможным матчы супраць «Чыкага Булз»[8]. Гулец быў важнай часткай каманды ў плэй-оф 2018 году. Аднак Браўн выбыў праз расьцяжэньне падкаленнага сухажыла ў першай гульні паўфіналу Ўсходняй канфэрэнцыі супраць «Філадэлфіі Сэвэнці Сыксэрз», але вярнуўся на 5-ю гульню сэрыі. У Браўна быў цяжкі пачатак наступнага сэзону, бо яго крытыкавалі за адсутнасьць канцэнтрацыі і дысцыпліны[9], аднак гулец працягваў быў важнай часткай каманды. У кастрычніку 2019 году баскетбаліст склаў новы чатырохгадовы кантракт з «Сэлтыкс» на 115 мільёнаў даляраў[10]. 30 сьнежня 2020 году Браўн набраў рэкордныя за кар’еру 42 пункты ў матчы супраць «Мэмфіс Грызьліз»[11]. 24 лютага 2021 году ён быў абраны ў каманду на матч усіх зорак НБА 2021 году як запасны гулец[12].

Наступны сэзон быў прарыўным для гульца. 20 кастрычніка 2021 году ён набраў рэкордныя 46 пунктаў у матчы супраць «Нью-Ёрк Нікс», а 2 студзеня 2022 году перасягнуў гэты паказьнік, закінуўшы мячы на 50 пунктаў у матчы супраць «Арланда Мэджык»[13]. Праз шэсьць дзён у матчы супраць «Нікс» ён зрабіў свой першы ў кар’еры трыпл-дабл з 22 пунктамі, 11 падборамі і 11 перадачамі[14]. З «Сэлтыкс» баскетбаліст дакрочыў да фіналу НБА, і не зважаючы на тое, што ў двух матчах сэрыі Браўн набіраў больша за 20 пунктаў, перамогу ў чэмпіянаце здабыў «Голдэн Стэйт Ўорыярз». 2 лютага 2023 году ён быў абраны на свой другі матч усіх зорак НБА[15]. 25 ліпеня 2023 году Браўн узгодніў новы пяцігадовы кантракт з клюбам на суму да 304 мільёнаў даляраў, перабіўшы новы кантракт Нікалы Ёкіча на 276 мільёнаў даляраў[16]. 1 лютага 2024 году ён зноў быў улучаны да складу каманд матчу ўсіх зорак. Клюб зноў прабіўся ў фінал НБА, дзе здабыў перамогу ў сэрыі зь пяці матчаў, а Браўн быў абраны самым каштоўным гульцом фіналу.