Джэймз Чадўік | |
Sir James Chadwick | |
Дата нараджэньня | 20 кастрычніка 1891[1][2][3][…] |
---|---|
Месца нараджэньня |
|
Дата сьмерці | 24 ліпеня 1974[5][1][3][…] (82 гады) |
Месца сьмерці | |
Месца вучобы | Манчэстэрскі ўнівэрсытэт |
Занятак | ядзерны фізык, прафэсар унівэрсытэту, фізык |
Навуковая сфэра | фізыка |
Месца працы | Кэмбрыдзкі ўнівэрсытэт (1923-1935) Лівэрпулскі ўнівэрсытэт (1935-1948) Гонвіл і Кайус колежды Кэмбрыдзкага ўнівэрсытэту (1948-1958) |
Вядомы як | першаадкрывальнік нэўтрона |
Навуковая ступень | магістар навук[d] (1912) і доктар філязофіі (чэрвень 1921) |
Навуковы кіраўнік | Эрнэст Рэзэрфорд |
Вучні | Морыс Гольдхабер[d], Ernest C. Pollard[d], Charles Drummond Ellis[d] і Dai Chuanzeng[d] |
Узнагароды | Нобэлеўская прэмія (1935) |
Джэймз Чадўік (па-ангельску: Sir James Chadwick) — ангельскі фізык, вядомы за адкрыцьцё нэўтрону, ляўрэат Нобэлеўскае прэміі ў галіне фізыкі 1935 году за адкрыцьцё нэўтрона, якое ён зрабіў у 1932 годзе.
Нарадзіўся ў горадзе Болінгтан, графства Чэшыр, Ангельшчына. У 1941 годзе напісаў канчатковую вэрсію справаздачы MAUD (Military Application of Uranium Detonation — ваеннае прымяненьне выбуху ўрана), пасьля якой урад Вялікабрытаніі прыняў рашэньне распачаць буйнамаштабныя дасьледаваньні па распрацоўцы ядзернай зброі. Ён узначальваў брытанскую каманду, якая працавала ў Мангэтанскім праекце падчас Другой сусьветнай вайны. У 1945 годзе за свае дасягненьні ў галіне фізыкі быў узьведзены ў ранг рыцара-бакаляўра.
Чадўік скончыў Віктарыянскі ўнівэрсытэт Манчэстэра ў 1911 годзе, дзе ягоным кіраўніком быў Эрнэст Рэзэрфорд («бацька ядзернай фізыкі»)[6]. Ён працягваў навучацца ў Манчэстэры пад кіраўніцтвам Рэзэрфорда і атрымаў ступень магістра навук (MSc) у 1913 годзе. У гэтым самым годзе Чадўік атрымаў стыпэндыю «1851 Research Fellowship» ад каралеўскай камісіі «Royal Commission for the Exhibition of 1851». Ён вырашыў вывучаць бэта-выпраменьваньне пад кіраўніцтвам Ганса Вільгельма Гайгера ў Бэрліне. У 1914 годзе выявіў, што бэта-выпрамяненьне мае непарыўны спэктар энэргіі[7].
Джэймз Чадўік — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
Гэта — накід артыкула пра біяграфію асобы. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |
|