Джэрдан Шакіры | ||
![]() | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 10 кастрычніка 1991[1][2] (33 гады) | |
Рост | 169 см | |
Вага | 73 кг | |
Пазыцыя | флянгавы паўабаронца | |
Клюбная інфармацыя | ||
Клюб | Базэль | |
Нумар | 10 | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2009—2012 2012—2015 2015 2015—2018 2018—2021 2021—2022 2022—2024 2024— |
Базэль Баварыя → Інтэрнацыянале (арэнда) Сток Сіці Лівэрпул Алімпік Ліён Чыкага Файр Базэль |
92 (18) 52 (11) 15 (1) 84 (15) 45 (7) 11 (2) 69 (14) 11 (5) |
Зборныя | ||
2010— | Швайцарыя | 125 (32) |
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі |
Джэрдан Шакіры (па-альбанску: Xherdan Shaqiri; нарадзіўся 10 кастрычніка 1991 году, Гнілане, СФРЮ) — швайцарскі футбаліст альбанскага паходжаньня, выступае за клюб «Базэль» і нацыянальную зборную Швайцарыі на пазыцыі атакуючага паўабаронцы.
Джэрдан выступаў за юнацкія каманды клюбу «Базэль», пасьля чаго гуляў за рэзэрвовую каманду клюбу. У 2009 годзе падпісаў з клюбам прафэсійны кантракт. Дэбютаваў за «Базэль» 12 ліпеня 2009 году ў першым матчы сэзону, выйшаўшы на поле ў гульні супраць клюбу «Санкт-Гален»[3]. 9 лістапада гулец забіў свой першы гол за клюб у хатнім пераожным матчы супраць «Ксамаксу», дзе каманда з Базэлю была мацней зь лікам 4:1[4]. Разам з клюбам атрымаў шэраг тытулаў.
9 лютага 2012 году «Базэль» абвесьціў пра набыцьцё гульца нямецкім клюбам «Баварыяй»[5]. Кошт трансфэру, як паведамлялася, склаў 11,6 млн эўра, а сам гулец падпісаў кантракт зь мюнхэнскім клюбам да 30 чэрвеня 2016 году.
9 студзеня 2015 году Шакіры перайшоў у склад італьянскага «Інтэру», зь якім падпісаў кантракт на 4,5 году[6]. Акрамя італьянскага гранду гульцом цікавіўся ангельскі «Сток Сіці»[7].
Выступаў за моладзевую зборную Швайцарыі. У 2010 годзе быў запрошаны ў асноўную зборную краіны, дэбютаваўшы 3 сакавіка 2010 году ў таварысцкім матчы супраць зборнай Уругваю, які скончыўся паразай швайцарцаў зь лікам 1:3.
«Базэль»:
«Баварыя»:
«Лівэрпул»: