Джэрмэйн Дэфо

Джэрмэйн Дэфо
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 7 кастрычніка 1982(1982-10-07)[1][2][3] (42 гады)
Рост 171 см
Вага 65 кг
Пазыцыя нападнік
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
1999—2004 Ўэст Гэм Юнайтэд 93 (29)
2000—2001 Борнмут 29 (18)
2004—2008 Тотэнгэм Готспур 139 (43)
2008 Портсмут 1 (1)
2008—2009 Портсмут 30 (14)
2009—2014 Тотэнгэм Готспур 135 (47)
2014 Таронта[d] 19 (11)
2014 Тотэнгэм Готспур 2 (1)
2015—2017 Сандэрлэнд 87 (34)
2019—2020 Рэйнджарз 37 (21)
2020—2022 Рэйнджарз 17 (4)
2022 Сандэрлэнд 7 (0)
Зборныя
2000—2001 Ангельшчына (да 18)[d] 7 (0)
2004—2013 Ангельшчына 55 (19)
Ангельшчына (да 16)[d]

Джэрмэйн Колін Дэфо (па-ангельску: Jermain Colin Defoe; нар. 7 кастрычніка 1982 году, Лёндан, Ангельшчына) — былы ангельскі футбаліст, нападнік. Мае на сваім рахунку матчы ў складзе нацыянальнай зборнай Ангельшчыны.

Джэрмэйн пачаў кар’еру ў клюбе «Чарлтан Атлетык» ва ўзросьце 14 гадоў. Адтуль, у 1999 годзе, Дэфо перайшоў у клюб «Ўэст Гэм Юнайтэд». Аднак там ён ня здолеў прабіцца ў аснову й быў аддадзены ў арэнду ў клюб «Борнмут». У 2000 годзе Дэфо дэбютаваў у складзе «Ўэст Гэма», а затым здолеў дамагчыся месца ў асноўным складзе каманды. У 2004 годзе Дэфо перайшоў у «Тотэнгэм Готспур», дзе правёў 5 гадоў, перш чым адправіўся ў арэнду ў клюб «Портсмут», а затым падпісаў з гэтай камандай кантракт. У студзені 2009 году Дэфо вярнуўся ў «Тотэнгэм». 22 лістапада 2009 году ў матчы супраць «Ўіган Атлетык» увайшоў у гісторыю Прэм’ер-лігі як трэці футбаліст, які дамогся пэнта-трыку ў галоўным спабоніцтве краіны. Да яго падобнае атрымоўвалася толькі Эндзі Коўлу й Элану Шырэру[4].

9 верасьня 2010 году Дэфо атрымаў траўму зьвязкаў галенастопа[5], з-за чаго выбыў са строю на 3 месяцы[6]. 8 лістапада 2012 году Дэфо аформіў хет-трык у браму «Марыбору», забіўшы тым самым 126-й гол за «Тотэнгэм Готспур», які дазволіў цёмнаскураму снайпэру абыйсьці ў сьпісе лепшых бамбардзіраў «шпораў» легендарнага Тэдзі Шэрынггэма[7].

За зборную Ангельшчыны Дэфо дэбютаваў у сакавіку 2004 году ў матчы супраць зборнай Швэцыі. 23 чэрвеня 2010 году забіў адзіны мяч у сустрэчы супраць зборнай Славеніі, які дазволіў ангельцам прабіцца ў 1/8 фіналу чэмпіянату сьвету 2010 году.

«Тотэнгэм Готспур»:

«Рэйнджарз»:

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]