Джэрымэндэрынґ (па-ангельску: Gerrymandering) — выбарчая тэхналёгія, пры якой межы выбарчых акругаў зьмяняюцца такім чынам, што парушаецца прынцып роўнасьці выбарчых правоў грамадзянаў. Джэрымэндэрынґ выкарыстоўецца на выбарах па мажарытарнай выбарчай сыстэме, і патрабуе разьвітай партыйнай сыстэмы.
Тэрмін зьявіўся ў 1812 годзе, калі карыкатурыст намаляваў адну з выбарчых акругаў штату Масачусэтс у выглядзе саламандры. Выдавец газеты назваў гэты малюнак «Gerrymander», паводле прозьвішча губэрнатара штату Элбрыджа Джэры, вынаходніка гэтай сыстэмы.[1]
Джэрымэндэрынг — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
![]() | На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпэдыі. Калі ласка, прастаўце спасылкі на яго ў іншых артыкулах. |