Дзьмітры Барысаў | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 8 студзеня 1995[1] (30 гадоў) | |
Рост | 186 см | |
Вага | 79 кг[2] | |
Пазыцыя | абаронца | |
Клюбная інфармацыя | ||
Клюб | Мёры[d] | |
Нумар | 12 | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2016 | Нафтан | 20 (4) |
2017—2018 | Дынама Берасьце | 5 (1) |
2019 | Нёман Горадня | 2 (0) |
2019—2021 | Нафтан | 53 (3) |
2022 | Смаргонь | 18 (3) |
2023— | Мёры[d] | 20 (3) |
Зборныя | ||
2016 | Беларусь (да 21) | 5 (0) |
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі |
Дзьмітры Барысаў (нарадзіўся 8 студзеня 1995 году) — беларускі футбаліст, абаронца «Мёраў».
Дарослую кар’еру пачаў у складзе наваполацкага «Нафтана», дзе выступаў за дубль. Перад сэзонам 2016 году пачаў трэнавацца разам з асноўнай камандай навапалачанаў. У Найвышэйшай лізе дэбютаваў 10 красавіка 2016 году, выйшаўшы на замену другім тайме матчу супраць мазырскай «Славіі» (0:1). Неўзабаве замацаваўся ў якасьці асноўнага цэнтральнага абаронцы «Нафтана».
Па заканчэньні сэзону цікавасьць да абаронцы зьявілася ў клюбаў расейскай ФНЛ, аднак у сьнежні 2016 году Барысаў падпісаў трохгадовы кантракт зь берасьцейскім «Дынама»[3]. Ня здолеў замацавацца ў асноўным складзе «Дынама», выступаў пераважна за дубль. У чэрвені 2017 году атрымаў траўму і выбыў да канца сэзону. У сэзоне 2018 нгоду зноў пераважна выступаў за дубль, толькі ў двух апошніх матчах сэзону згуляў па 90 хвілінаў у асноўнай камандзе.
У студзені 2019 году пасьля прагляду стаў гульцом гарадзенскага «Нёмана»[4]. Згуляў за асноўную каманду гарадзенцаў у першых двух матчах сэзону, пасьля чаго пачаў выступаць толькі за дубль. У ліпені 2019 году паводле пагадненьня бакоў пакінуў гарадзенскую каманду[5] і неўзабаве вярнуўся ў «Нафтан»[6]. Замацаваўся ў асноўным складзе наваполацкай каманды, гуляў пераважна ў пачатковым складзе. У сакавіку 2022 году далучыўся да «Смаргоні»[7], дзе замацаваўся ў асноўным складзе і дапамог камандзе вярнуцца ў Найвышэйшую лігу. У лютым 2023 году пакінуў смаргонскі клюб[8]. Сэзон 2023 году пачаў у складзе «Мёраў» у Другой лізе.
У траўні 2016 году быў упершыню выкліканы ў моладзевую зборную Беларусі[9], дзе дэбютаваў 1 чэрвеня ў таварыскім матчы супраць зборнай Македоніі (1:1). Усяго за моладзевую зборную згуляў ува 5 матчах, у якіх праводзіў на полі 90 хвілінаў на пазыцыі цэнтральнага абаронцы.
Клюб | Сэзон | Чэмпіянат | ||
---|---|---|---|---|
Дывізіён | Матчы | Галы | ||
Нафтан | 2016 | Найвышэйшая ліга | 20 | 4 |
Дынама Берасьце | 2017 | Найвышэйшая ліга | 3 | 0 |
2018 | Найвышэйшая ліга | 2 | 1 |