Дзьмітры Камароўскі | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 10 кастрычніка 1986[1][2] (38 гадоў) | |
Рост | 180 см[3] | |
Вага | 77 кг[4] | |
Пазыцыя | нападнік, паўабаронца | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2003—2004 | БАТЭ | 24 (5) |
2005 | Тарпэда Масква | 1 (0) |
2006 | → Нафтан | 13 (6) |
2007 | Тарпэда Масква | 4 (0) |
2007—2009 | Нафтан | 64 (8) |
2010—2012 | Шахцёр Салігорск | 96 (25) |
2013 | Гомель | 11 (0) |
2013 | Ротар Валгаград | 14 (2) |
2014 | Гомель | 30 (7) |
2015 | Шахцёр Салігорск | 24 (5) |
2016 | Белшына | 10 (1) |
2016 | Іслач | 11 (3) |
2017 | Нэфтчы Фэргана[d] | 12 (2) |
2017—2021 | Іслач | 108 (33) |
Зборныя | ||
2003—2004 | Беларусь (да 19)[d] | 9 (0) |
2005—2009 | Беларусь (да 21) | 32 (6) |
2012 | Беларусь | 3 (0) |
Трэнэрскія клюбы | ||
2022— | Іслач |
Дзьмітры Камароўскі (нарадзіўся 10 кастрычніка 1986 году, Баўбасаў, БССР) — колішні беларускі футбаліст і трэнэр. Гуляў на пазыцыі нападніка. У 2012 годзе правёў тры матчы за нацыянальную зборную Беларусі. Уваходзіць у Клюб беларускіх бамбардзіраў для футбалістаў, якія забілі 100 і болей галоў на найвышэйшым узроўні[5]. На сёньня працуе галоўным трэнэрам «Іслачы».
Выхаванец Магілёўскага вучылішча алімпійскага рэзэрву[6]. Пачынаў сваю кар’еру ў камандзе БАТЭ ў 2002 годзе, у складзе якой выступаў да 2004 году, забіўшы 4 галы й аддаўшы 2 галявыя перадачы, што прынесла клюбу другое месца ў чэмпіянаце Беларусі[7]. 18 сьнежня 2004 году было пацьверджана, што Дзьмітры пераходзіць у маскоўскае «Тарпэда»[8], якое тады яшчэ выступала ў расейскай Прэм’ер-лізе.
Праз год ён зьбіраўся перайсьці ў КАМАЗ з Набярэжных Чаўноў на правах арэнды[9], аднак у клюбе выбухнуў скандал. Сяргей Цемрукоў, гулец клюбу, спрабаваў аднавіць сабе расейскае грамадзянства, з-за чаго КАМАЗ ня здолеў праглядаць замежнікаў[10]. У выніку Камароўскі вымушаны быў сысьці ў наваполацкі «Нафтан».
У 2010—2012 гадах выступаў за салігорскі «Шахцёр»[11]. У лютым 2013 году падпісаў кантракт з клюбам «Гомель»[12]. У чэрвені 2013 году перайшоў у расейскі клюб «Ротар» з Валгаграду[13]. У лістападзе 2013 году кантракт з «Ротарам» быў скасаваны і Камароўскі вярнуўся ў «Гомель», зь якім падпісаў кантракт на тры гады[14]. У складзе «Гомля» пачаў выступаць на пазыцыі атакуючага паўабаронцы, таксама быў капітанам каманды. У студзені 2015 году падпісаў кантракт з салігорскім «Шахцёрам»[15]. У складзе «Шахцёра» замацаваўся ў асноўным складзе ды выступаў пераважна на пазыцыі «пад нападнікам», дапамагаючы Мікалаю Янушу. Па заканчэньні сэзону 2015 году «Шахцёр», бачачы ў якасьці асноўнага атакуючага паўабаронцы Арцёма Старгародзкага, вырашыў не падаўжаць кантракт з Камароўскім, і той пакінуў клюб[16].
У студзені 2016 году перайшоў у бабруйскую «Белшыну»[17]. Быў трывалым гульцом асноўнага складу, але ў чэрвені 2016 году паводле пагадненьня бакоў кантракт з «Белшынай» быў ануляваны[18]. У ліпені 2016 году падпісаў кантракт з клюбам «Іслач»[19]. У складзе гэтай каманды хутка замацаваўся ў стартавым складзе, выступаючы на пазыцыі нападніка або атакуючага паўабаронцы. Па заканчэнні сэзону ў студзені 2017 году пакінуў клюб[20], але пазьней падтрымліваў форму з камандай[21]. У лютым перайшоў у клюб «Нэфтчы» з Фэрганы[22], але вярнуўся з Узбэкістану ўлетку, у ліпені далучыўшыся да «Іслачы»[23].
Дапамог «Іслачы» паводле вынікаў сэзону 2017 году захаваць месца ў Найвышэйшай лізе. У сэзоне 2018 году выйшаў у стартавым складзе ва ўсіх 30 матчах чэмпіянату, 2 сьнежня ў матчы апошняга туру аформіў хет-трык у браму магілёўскага «Дняпра», чым дапамог «Іслачы» атрымаць валявую перамогу зь лікам 3:2. У сэзоне 2019 году быў прызначаны капітанам каманды. У другой палове 2019 году амаль не гуляў праз траўмы. У лістападзе падоўжыў кантракт зь «Іслаччу»[24]. У 2020 годзе трывала зьяўляўся ў першай адзінаццатцы. У студзені 2021 году яшчэ падоўжыў пагадненьне з клюбам[25]. З жніўня па кастрычнік 2021 году не гуляў праз пашкоджаньні. Паводле вынікаў сэзону 2021 году быў прызнаны найлепшым гульцом каманды. У студзені 2022 году абвесьціў аб завяршэньні кар’еры[26].
У нацыянальную зборную Беларусі быў упершыню выкліканы ў лютым 2012 году[27]. Дэбютаваў за зборную ў матчы супраць зборнай Малдовы (0:0).
У сакавіку 2022 году далучыўся да трэнэрскага штабу «Іслачы»[28]. У сьнежні 2022 году пасьля сыходу Арцёма Радзькова стаў галоўным трэнэрам каманды[29]. Паводле вынікаў сэзону 2023 году прывёў «Іслач» да найлепшага ў гісторыі чацьвертага месца ў чэмпіянаце Беларусі, пасьля чаго ў сьнежні таго ж году падоўжыў пагадненьне з клюбам[30] ды атрымаў трэнэрскую ліцэнзію катэгорыі B[31].
Клюб | Сэзон | Чэмпіянат | ||
---|---|---|---|---|
Дывізіён | Матчы | Галы | ||
Шахцёр Салігорск | 2015 | Найвышэйшая ліга | 24 | 5 |
Белшына | 2016 | Найвышэйшая ліга | 10 | 1 |
Іслач | 11 | 3 | ||
Іслач | 2017 | Найвышэйшая ліга | 13 | 2 |
2018 | Найвышэйшая ліга | 30 | 8 |