Дзяніс Грачыха | ||
![]() | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 22 траўня 1999[1] (25 гадоў) | |
Рост | 185 см | |
Вага | 72 кг[2] | |
Пазыцыя | паўабаронца | |
Клюбная інфармацыя | ||
Клюб | Дынама Менск | |
Нумар | 18 | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2017—2018 | Дняпро Магілёў | 30 (0) |
2019 | Дняпро Магілёў[d] | 0 (0) |
2019 | → Рух Берасьце | 13 (4) |
2019—2021 | Рух Берасьце | 64 (13) |
2022 | Дынама Менск | 27 (4) |
2023—2024 | БАТЭ | 17 (0) |
2024 | → Жэніс | 18 (1) |
2025— | Дынама Менск | |
Зборныя | ||
2018—2020 | Беларусь (да 21) | 11 (2) |
2022—2023 | Беларусь | 5 (0) |
Дзяні́с Грачы́ха (нарадзіўся 22 траўня 1999 году) — беларускі футбаліст, паўабаронца казаскага клюбу «Жэніс», дзе гуляе на правах арэнды. Правы на гульца належаць барысаўскаму БАТЭ.
З 2017 году, пасьля выхаду магілёўскага «Дняпра» ў Найвышэйшую лігу, пачаў гуляць за дублюючы склад клюбу. У жніўні 2017 году поруч зь іншымі маладымі гульцамі падпісаў паўнавартасны трохгадовы кантракт з магілёўцамі[3]. Неўзабаве пачаў прыцягвацца і да асноўнага складу, дэбютаваўшы ў Найвышэйшай лізе 23 кастрычніка 2017 году ў хатнім матчы супраць БАТЭ (0:2). Футбаліст адгуляў усе 90 хвілінаў на пазыцыі правага абаронцы. У сэзоне 2018 году замацаваўся ў стартавым складзе магілёўцаў.
У лютым 2019 году, пасьля таго як стала вядома пра аб’яднаньне «Дняпра» зь менскім «Промнем», накіраваўся на прагляд у аб’яднаную каманду. У сакавіку 2019 году афіцыйна стаў гульцом агульнай каманды, якая атрымала назву «Дняпро»[4], а ў красавіку быў аддадзены ў арэнду берасьцейскаму «Руху»[5]. У жніўні 2019 году перайшоў у «Рух» на трывалай аснове, склаўшы трохгадовы кантракт[6]. У якасьці гульца асноўнага складу дапамог берасьцейскай камандзе прасунуцца ў Найвышэйшую лігу. У 2020—2021 гадах гуляў за «Рух» у Найвышэйшай лізе, трывала зьяўляючыся ў пачатковым складзе.
У сакавіку 2022 году, пасьля таго як берасьцейскі клюб зьняўся з Найвышэйшай лігі, некаторы час трэнаваўся зь «Менскам», а неўзабаве ўзмоцніў склад менскага «Дынама»[7]. Хутка замацаваўся ў стартавым складзе каманды. У чэрвені 2022 году па заканчэньні кантракта пакінуў сталічны клюб[8]. У ліпені 2022 году трэнаваўся з расейскім клюбам «Хімкі», аднак бакі не дамовіліся аб пераходзе, і хутка футбаліст вярнуўся ў «Дынама», падпісаўшы новы кантракт да сканчэньня сэзону 2022 году[9].
У сьнежні 2022 году па заканчэньні кантракта пакінуў «Дынама»[10] і неўзабаве стаў гульцом барысаўскага БАТЭ[11]. У лютым 2024 году падоўжыў кантракт з барысаўчанамі да сканчэньня 2025 году і быў аддадзены ў арэнду казаскаму «Жэнісу»[12].
14 лістапада 2018 году дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі, выйшаўшы на замену ў другім тайме таварыскага матча супраць зборнай Харватыі (1:3). У далейшым быў асноўным гульцом моладзевай зборнай. З 2021 году пачаў прыцягвацца да нацыянальнай зборнай Беларусі, аднак упершыню згуляў за яе 3 чэрвеня 2022 году, выйшаўшы на замену ў другім тайме матча Лігі нацыяў УЭФА супраць зборнай Славаччыны (0:1).
Клюб | Сэзон | Чэмпіянат | ||
---|---|---|---|---|
Дывізіён | Матчы | Галы | ||
Дняпро Магілёў | 2017 | Найвышэйшая ліга | 4 | 0 |
2018 | Найвышэйшая ліга | 26 | 0 |