Дзяніс Лапцеў | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 1 жніўня 1991[1][2][3] (33 гады) | |
Рост | 195 см | |
Вага | 91 кг[4] | |
Пазыцыя | нападнік | |
Клюбная інфармацыя | ||
Клюб | Тарпэда-БелАЗ | |
Нумар | 51 | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2010—2015 | Славія Мазыр | 92 (36) |
2015—2016 | Тосна | 14 (1) |
2016 | → Славія Мазыр | 15 (3) |
2016 | → Шахцёр Салігорск | 14 (6) |
2017—2018 | Шахцёр Салігорск | 55 (22) |
2019—2020 | Дынама Берасьце | 55 (23) |
2021 | Рух Берасьце | 28 (9) |
2022 | Тарпэда Масква | 17 (5) |
2023 | БАТЭ | 24 (8) |
2024— | Тарпэда-БелАЗ | 12 (1) |
Зборныя | ||
2015— | Беларусь | 33 (1) |
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі |
Дзяні́с Ла́пцеў (нарадзіўся 1 жніўня 1991 году) — беларускі футбаліст, нападнік клюбу «Тарпэда-БелАЗ» і нацыянальнай зборнай Беларусі.
У першай палове 2010 году гуляў за каленкавіцкую «Вэртыкаль», а з 2010 году пачаў выступы за «Славію». У 2011 годзе трывала выходзіў на замену, а ў 2012 годзе страціў месца ў аснове.
Сэзон 2013 году, як і папярэдні, пачынаў на лаўцы запасных і звычайна толькі выходзіў на замену ў канцы матча. Але пазьней, пасьля таго як у чэрвені каманду пакінуў асноўны нападнік Андрэй Шаракоў, стаў выступаць у стартавым складзе. Выдатна правёў летні пэрыяд чэмпіянату — «Славія» стала набіраць пункты, а Дзяніс стаў галоўнай сілай мазыранаў, забіваючы ў кожным другім матчы. Пасьля вяртаньня ў клюб Рамана Воўкава стаў чаргавацца зь ім на пазыцыі нападніка, і канчатак сэзону правёў ужо ня гэтак упэўнена, а «Славія» выбыла ў першую лігу. Тым ня менш, Дзяніс з паказчыкам у 9 галоў стаў найлепшым бамбардзірам клюбу і адным з найлепшых у чэмпіянаце.
У студзені 2014 году спрабаваў працаўладкавацца ў Казахстане, праходзіў прагляд у карагандзінскім «Шахтары»[5] і кызылардзінскім «Кайсары»[6]. Аднак у выніку ў лютым 2014 году вярнуўся ў «Славію»[7], у складзе якой распачаў сэзон 2014 году ў першай лізе.
У складзе мазыранаў стаў асноўнай ударнай сілай у сэзоне 2014 году. Дапамог «Славіі» вырнуцца ў найвышэйшую лігу, забіўшы за сэзон 23 мячы і стаўшы найлепшым бамбрадзірам першае лігі. У канцы сэзону цікавасьць да нападніка сталі праяўляць менскае «Дынама» і салігорскі «Шахцёр»[8].
У студзені 2015 году прыбыў на прагляд у менскае «Дынама», разам з асноўнай камандай якога адправіўся на збор у Турэччыну[9]. Паводле вынікаў збору «Дынама» вырашыла не прапаноўваць кантракт нападніку, аддаўшы перавагу запрашэньню замежных выканаўцаў. У выніку ў лютым 2015 году Дзяніс далучыўся да «Славіі» на зборы ў Пінску[10] і застаўся ў Мазыры на сэзон 2015 году.
У ліпені 2015 году падпісаў кантракт з клюбам «Тосна» тэрмінам на адзін год[11]. У лютым 2016 году аддадзены ў арэнду мазырскай «Славіі» да сярэдзіны 2016 году[12]. У ліпені 2016 году на правах арэнды перайшоў у салігорскі «Шахцёр»[13]. У сьнежні 2016 году «Шахцёр» выкупіў правы на Лапцева ў «Тосна», пасьля чаго з нападнікам быў падпісаны кантракт на два гады[14]. У студзені 2019 году падпісаў кантракт на 3 гады зь берасьцейскім «Дынама»[15].
Быў асноўным нападнікам берасьцейскага клуба. Гэтак Лапцеў з 12 галамі ў сэзоне 2019 году стаў адным з найлепшых бамбардзіраў каманды і падамог ёй стаць чэмпіёнам Беларусі. Заставаўся асноўным гульцом і ў сэзоне 2020 году, у якім нападнік адзначыўся 11 галамі ў чэмпіянаце Беларусі. У студзені 2021 году перайшоў у іншы берасьцейскі клюб — «Рух»[16]. Замацаваўся ў асноўным каманды, гуляў пераважна ў стартавым складзе, часам выходзіў на замену. З 9 галамі стаў найлепшым бамбардзірам «Руха» ў сэзоне. У студзені 2022 году паводле пагадненьня бакоў скасаваў кантракт зь берасьцейскім клюбам[17] і неўзабаве быў прадстаўлены ў якасьці гульца маскавіцкага «Тарпэда»[18].
Паводле вынікаў сэзону 2021—2022 гадоў дапамог маскавітам прасунуцца ў Прэм’ер-лігу, адзначыўшыся 5 галамі ў чэмпіянаце. У Прэм’ер-лізе стаў радзей зьяўляцца на полі, часьцей заставаўся на лаве запасных. У лютым 2023 году быд адзаяўлены тарпэдаўцамі і стаў шукаць новы клюб, хутка афіцыйна далучыўшыся да складу барысаўскага БАТЭ[19]. У студзені 2024 году склаў працоўную ўгоду з жодзінскім «Тарпэда-БелАЗ»[20].
7 чэрвеня 2015 году дэбютаваў у нацыянальнай зборнай Беларусі ў таварыскім матчы супраць зборнай Расеі. У верасьні 2017 году за парушэньне дысцыпліны быў адхілены ад зборнай Беларусі, але ўжо ў лістападзе таго ж года вернуты ў ейны склад.
Клюб | Сэзон | Чэмпіянат | ||
---|---|---|---|---|
Дывізіён | Матчы | Галы | ||
Славія Мазыр | 2015 | Найвышэйшая ліга | 13 | 9 |
Славія Мазыр | 2016 | Найвышэйшая ліга | 15 | 3 |
Шахцёр Салігорск | 14 | 6 | ||
2017 | Найвышэйшая ліга | 29 | 10 | |
2018 | Найвышэйшая ліга | 26 | 12 |