Дзяніс Садоўскі | ||
![]() | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 11 жніўня 1997[1][2] (27 гадоў)
| |
Рост | 191 см[4] | |
Вага | 77 кг[4] | |
Пазыцыя | брамнік | |
Клюбная інфармацыя | ||
Клюб | Маладэчна-2018 | |
Нумар | 43 | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2017—2018 | Шахцёр Салігорск | 0 (0) |
2018 | → Ворша | 13 (0) |
2019—2021 | Энэргетык-БДУ | 18 (0) |
2021 | Том Томск | 8 (0) |
2022 | Гомель | 21 (0) |
2023 | Дынама Берасьце | 5 (0) |
2023 | Славія Мазыр | 0 (0) |
2024 | Слуцак | 6 (0) |
2024 | Дняпро Магілёў | 6 (0) |
2025— | Маладэчна-2018 | 6 (0) |
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі |
Дзяніс Садоўскі (нар. 11 жніўня 1997 году) — беларускі футбаліст, брамнік «Маладэчна-2018».
Выхаванец віцебскай ДЮСШ «Дзьвіна». З 2015 году пачаў выступаць за дубль салігорскага «Шахцёра», дзе зь цягам часу стаў асноўным гульцом. З 2017 году пачаў трывала прыцягвацца да галоўнай каманды, нярэдка заставаўся на лаўцы запасных. Дэбютаваў за асноўную каманду «Шахцёра» 9 ліпеня 2017 году ў матчы 1/16 фіналу Кубка Беларусі супраць менскага «Промня», калі выйшаў на замену ў другім тайме.
У жніўні 2018 году быў аддзены ў арэнду ў «Воршу», дзе быў першым брамнікам каманды. У студзені 2019 году перайшоў у сталічны «Энэргетык-БДУ»[5]. У сэзоне 2019 году выступаў за дубль, не выходзячы ў складзе першай каманды, а на наступны год пачаў прыцягвацца да галоўнай каманды. Дэбютаваў у Найвышэйшай лізе 5 красавіка 2020 году ў матчы супраць «Менску» (2:0), калі правёў на полі ўсе 90 хвілінаў сустрэчы. У далейшым да лета трывала гуляў у асноўнай камандзе, пасьля чаго зноў пачаў выступаць пераважна за дубль. У студзені 2021 году падоўжыў кантракт з сталічным клюбам[6]. У сэзоне 2021 году часам выходзіў у стартавым складзе. У жніўні 2021 году пакінуў «Энэргетык-БДУ»[7] і неўзабаве стаў гульцом расейскай «Тамі»[8]. У сьнежні 2021 году кантракт з расейскім клюбам паводле пагадненьня бакоў быў скасаваны[9].
У студзені 2022 году вярнуўся ў Беларусь і падпісаў кантракт з «Гомлем»[10]. Быў асноўным брамнікам гомельскай каманды. У студзені 2023 году паводле пагадненьня бакоў пакінуў клюб[11] і неўзабаве далучыўся да берасьцейскага «Дынама»[12]. У жніўні 2023 году скасаваў кантракт зь берасьцейцамі[13] і ўзмацніў склад мазырскай «Славіі»[14]. У лістападзе 2023 году пакінуў «Славію», гэтак і не згуляўшы за яе ў Найвышэйшай лізе[15]. У студзені 2024 году стаў гульцом «Слуцку»[16]. У клюбе зь Менскай вобласьці стаў толькі другім брамнікам, ня здолеўшы выціснуць з складу Ільлю Бранаўца. Згуляўшы некалькі матчаў, у ліпені 2024 году гулец пакінуў клюб[17] ды прыяднаўся да магілёўскага «Дняпра»[18]. У складзе новага клюбу ня даў рады, зноў стаўшы другім брамнікам каманды. Перад пачаткам сэзону 2025 году прыяднаўся да «Маладэчна-2018»[19].