Дзяржаўная рада Грэцыі | |
Συμβούλιο της Επικρατείας | |
Дата ўтварэньня | 1929 |
---|---|
Тып | Адміністрацыйны суд |
Юрыдычны статус | Вышэйшы суд |
Месцазнаходжаньне | Атэны, вул. Панепісьціміў 47-49 |
Афіцыйныя мовы | грэцкая мова |
Колькасьць супрацоўнікаў | 170 |
Сайт | Афіцыйная старонка |
Дзяржаўная рада Грэцыі (па-грэцку: Συμβούλιο της Επικρατείας) — адначасова адміністрацыйны орган і Вярхоўны адміністрацыйны суд Грэцыі. Такім чынам, яго роля дваістая. Дзяржаўная рада Грэцыі — чалец Асацыяцыі Дзяржаўных рад і Вярхоўных судоў адміністрацыйнай юрысдыкцыі Эўразьвязу, а таксама Міжнароднай асацыяцыі Вярхоўных судоў адміністрацыйнай юрысдыкцыі. Дзяржаўная рада месьціцца ў будынку Арсакіёна ў цэнтры Атэн.
Дзяржаўную раду ўзначальвае яе старшыня, які абіраецца зь ліку сябраў Рады ад Кабінэту міністраў Грэцыі тэрмінам на чатыры гады. Суд складаецца са Старшыні Рады, 10 намесьнікаў, 53 чальцоў (судзьдзяў), 56 асацыяваных дарадцаў (выкладчыкаў права) і 50 памочнікаў судзьдзяў[1], усе яны павінны быць выпускнікамі Нацыянальнай школы судзьдзяў.
Дзяржаўная рада ў Грэцыі ажыцьцяўляе сваю юрысдыкцыю праз Пленарныя паседжаньні або ў шасьці прававых палатах (Α, Β, Γ, Δ, Ε і ΣΤ). Кожная з палат можа складацца зь пяці або сямі чальцоў. Юрысдыкцыя пленарных паседжаньняў вызначаецца законам (Заканадаўчы дэкрэт 170/1973, артыкул 14), у той час як кампэтэнцыя палат вызначаецца законам і прэзыдэнцкімі ўказамі, прапанаванымі міністрам юстыцыі пасьля разгляду Рады.
Да кампэтэнцыі Дзяржаўнай рады адносіцца, у прыватнасьці, наступнае:
Пасьля ўнясеньня канстытуцыйнай папраўкі 2001 году пленарнае пасяджэньне (а не палаты) — адзіны кампэтэнтны судовы орган, які можа вызначаць пытаньне пра законнасьць прынятых выканаўчымі органамі ўлады адміністрацыйных актаў. Пленарнае пасяджэньне таксама кампэтэнтна разглядаць хадайніцтвы ў выпадках: