Дзёньнік Ганны Франк

Дзёньнік Ганны Франк
Het achterhuis
рукапісы дзёньніка
Жанр: аўтабіяграфія
Аўтар: Ганна Франк
Мова арыгіналу: нідэрляндзкая
Публікацыя: 1947 (Нідэрлянды)

«Дзёньнік Ганны Франк» (па-нідэрляндзку: Het achterhuis, даслоўна «У задняй частцы дома», другі пераклад — «Прытулак») — запісы на нідэрляндзкай мове, якія вяла габрэйская дзяўчынка Ганна Франк з 12 чэрвеня 1942 году па 1 жніўня 1944 году ў пэрыяд нацысцкай акупацыі Нідэрляндаў. З пачатку 1944 году Ганна пачала літаратурна апрацоўваць свае запісы, у прыватнасьці, замяняючы імёны дзеючых асобаў, спадзеючыся на публікацыю дзёньніка пасьля вызваленьня Нідэрляндаў, аднак гэтая праца засталася няскончанай. Апошні запіс у дзёньніку датаваны 1 жніўня 1944 году, праз тры дні гестапа арыштавала ўсіх, хто хаваўся ў прытулку. Сама Ганна памерла ў канцэнтрацыйным лягеры Бэрген-Бэльзэн. Ейныя запісы захаваліся і былі перададзеныя ейнаму ацалеламу ў Асьвенціме бацьку Ота Франку, які ў 1947 годзе склаў скарочаны варыянт для публікацыі. Ота Франк завяшчаў арыгінал дзёньніка Нідэрляндзкаму дзяржаўнаму інстытуту ваеннай дакумэнтацыі.

Упершыню твор быў выдадзены ў Нідэрляндах ў 1947 годзе, у ЗША і Вялікабрытаніі ў 1952 годзе пад назвай «Дзёньнік дзяўчынкі» (анг. The Diary of a Young Girl). На аснове дзёньніка было створана некалькі мастацкіх твораў.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]