Дзівосныя Ліхтугі Аладчыка

Дзівосныя ліхія прыгоды Флэпджэка
The Marvelous Misadventures of Flapjack
Жанр мультфільм, прыгоды, фантастыка, камэдыя, сюррэалізм
Аўтар Туроп Ван Орман
Вядоўца Туроп Ван Орман, Браян Дойл Мюрэй, Рос Раян
Краіна вытворчасьці Злучаныя Штаты
Мова ангельская
Колькасьць сэзонаў 3
Колькасьць выпускаў 46
Вытворчасьць
Працягласьць 22 хв.
Трансьляцыя
Канал Cartoon Network
Пэрыяд трансьляцыі з 5 чэрвеня 2008 да 31 жніўня 2010

«Дзівосныя ліхія прыгоды Флэпджэка» (па-ангельску: The Marvelous Misadventures of Flapjack) — амэрыканскі мультсэрыял рэжысэра Турапа Ван Ормана. Дэбютаваў 5 чэрвеня 2008 году на канале Cartoon Network. Сэрыял вядомы сваім сюррэалістычным ды незвычайным гумарам, а таксама мудрагелістымі сюжэтнымі хадамі.

Сюжэт сэрыялу засяроджаны на малым хлопчыку па імені Флэпджэк (анг. Flapjack), якога выхоўвае кіціха Баббі (анг. Bubbie), яны абодва жывуць мірна, пакуль не ратуюць пірата на імя Капітан Корх. Ён гаворыць Флэпджэку пра Цукерачны востраў, дзе ўсё зроблена з цукерак. Усе трое перажываюць шмат ліхіх прыгодаў у пошуках гэтага вострава. Большую частку свайго часу яны праводзяць у гавані Буравесьніка, дзе акрамя іх жывуць іншыя цікавыя пэрсанажы, такія як Лары Мэнтол, Лекар Юлі Галяр, Партовая Выпса і гэтак далей.