Дзі́да — халодная, колючая зброя, разам з булавой ёсьць старэйшай зброяй на зямлі. У старажытнасьці ўжывалася для паляваньня і ў якасьці ваеннай зброі. У сучаснасьці ёсьць спартовым снарадам.
Дзіда складаецца з доўгага, звычайна драўлянага дзяржаньня і наканечніка.
У каменным веку наканечнікі вырабляліся з каменьня, рогу альбо з касьцей жывёлін.
Зьяўляецца неад’емнай атрыбутыкай улады. Уваткнутая ў зямлю дзіда вызначала цэнтар паселішча. Адсюль трапляе назва «дзядзінец» — цэнтральная плошча паселішча.
Дзіда (зброя) — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў