Дзіцячае Эўрабачаньне | |
анг. Junior Eurovision | |
Гады | 2003 — па сёньняшні дзень |
---|---|
Жанры | Любы |
Тэматыка | Музыка, Конкурс |
Лэйбл | Эўрапейскі вяшчальны зьвяз |
Злучаныя праекты | Эўрабачаньне |
Дзіця́чы ко́нкурс пе́сьні «Эўраба́чаньне» (па-ангельску: Junior Eurovision Song Contest) — штогадовы тэлевізійны конкурс, які арганізаецца Эўрапейскім вяшчальным зьвязам (ЭВЗ) пачынаючы зь 2003 году. На час пасьля конкурсу 2023 году праведзена 21 сязон.
Першы конкурс адбыўся 15 лістапада 2003 году ў датскім Капэнгагене, у якім першую перамогу здабыў харватскі прадстаўнік Дына Елусіч зь песьняй «Ti si moja prva ljubav». Тады свой удзел узялі 16 краін. Першапачаткова наступны год арганізоўвала не краіна-пераможца папярэдняга году, як гэта адбываецца ў дарослым аналягу конкурсу, а краіна, якая была абраная рэфэрэнт-суполкай арганізатараў конкурсу. Гэта адбывалася амаль да 2012 году, пасьля якога магчымасьць на права правядзеньня конкурсу давалі спачатку краіне-пераможце, а пасьля пераходзілі да прыёму заявак ад зацікаўленных у правядзеньні краін.
На працягу гісторыі ўсяго конкурсу фармат правядзеньня яго ня зьменіваўся: ён складаецца з паступовых жывых выступаў выканаўцаў (да шасьці чалавек на сцэне адначасова) заяўленых тэлекампаніямі краін-удзельніц. З самога пачатку й да 2015 году конкурс трансліравалі па суботах увечары, але з 2016 году гэта сталі рабіць у нядзелю а 18-й гадзіне па Цэнтра-Эўрапейскаму часу.
Заўсёды конкурс складаўся з: царамоніі адкрыцьця, на якім выканаўцаў прадстаўляюць гледачам і тэлегледачам; выступам выканаўцаў зь іхнімі песьнямі; кароценькія выступы ўсіх песень (каб нагадаць гледачам пра ўсе конкурсныя кампазіцыі пад час галасаваньня); інтэрвал-акты; час адкрытака галасаваньня, калі паступова гледачы маглі бачыць падлік баллаў і выступ пераможца з яго песьняй. У розныя моманты шоў тэлеканалы могуць зрабіць перапынак на рэкляму.
У асноўным правілы дзіцячага конкурсу паходзяць на правілы дарослага аналягу, але за выключэньнем некалькіх пунктаў:
На конкрсе «Дзіцячае Эўрабачаньне» права ўдзелу меюць усе краіны-чальцы Эўрапейскага вяшчальнага зьвязу. Але ў 2015 годзе на конкрсе ўпершыню прыняла удзел Аўстралія, якой ўвесну таго жа году дазволілі прынімаць удзел на дарослым аналягу конкурса Эўрабачаньне. Праз 3 гады на конкурсе ў Менску дазвол да ўдзелу на конкурсе далі Казахстану та Ўэйлзу. За ўвесь час конкурсу 41 краіна прыняла ўдзел.
|
|
|
За ўвесь час правядзеньня конкурсу толькі 12 краін здабылі сабе перамогу, зь якіх Грузія та Францыя маюць па 3 перамогі[1].
Год | Дата | Месца правядзеньня | Удзельнікі | Краіна-пераможца | Выканаўца | Песьня |
2003 | 15 лістапада | ![]() |
16 | ![]() |
Дына Елусіч | «Ti si moja prva ljubav» |
2004 | 20 лістапада | ![]() |
18 | ![]() |
Марыя Ісабэль | «Antes muerta que sencilla» |
2005 | 26 лістапада | ![]() |
16 | ![]() |
Ксенія Сітнік | «Мы вместе» |
2006 | 2 сьнежня | ![]() |
15 | ![]() |
Сёстры Талмачовы | «Весенний джаз» |
2007 | 8 сьнежня | ![]() |
17 | ![]() |
Аляксей Жыгалковіч | «С друзьями» |
2008 | 22 лістапада | ![]() |
15 | ![]() |
Bzikebi | «Bzzzz…» |
2009 | 21 лістапада | ![]() |
13 | ![]() |
Ральф Макенбах | «Click Clack» |
2010 | 20 лістапада | ![]() |
14 | ![]() |
Уладзімер Арзуманян | «Mama» (Մամա) |
2011 | 3 сьнежня | ![]() |
13 | ![]() |
Candy | «Candy Music» |
2012 | 1 сьнежня | ![]() |
12 | ![]() |
Настасься Петрык | «Nebo» |
2013 | 30 лістапада | ![]() |
12 | ![]() |
Гая Кашы | «The Start» |
2014 | 15 лістапада | ![]() |
16 | ![]() |
Вічэнца Канцьела | «Tu primo grande amore» |
2015 | 21 лістапада | ![]() |
17 | ![]() |
Дэсціні Чукуньерэ | «Not My Soul» |
2016 | 20 лістапада | ![]() |
17 | ![]() |
Марыям Мамадашвілі | «Mzeo» (მზეო) |
2017 | 26 лістапада | ![]() |
16 | ![]() |
Паліна Багусевіч | «Крылья (Wings)» |
2018 | 25 лістапада | ![]() |
20 | ![]() |
Раксана Венгель | «Anyone I Want to Be» |
2019 | 24 лістапада | ![]() |
19 | ![]() |
Вікі Габар | «Superhero» |
2020 | 29 лістапада | ![]() |
12 | ![]() |
Валянціна | «J’imagine» |
2021 | 19 сьнежня | ![]() |
19 | ![]() |
Малена | «Qami Qami» (Քամի Քամի) |
2022 | 11 сьнежня | ![]() |
16 | ![]() |
Лісандра | «Oh Maman!» |
2023 | 26 лістапада | ![]() |
16 | ![]() |
Зойі Клёзу | «Cœur» |
2024 | 16 лістапада | ![]() |
17 | ![]() |
Андрыя Путкарадзе | «To My Mom» |
Дзеля паляпшэньня артыкулу неабходна:
|