Дняпро Магілёў

Дняпро
Поўная назва Футбольны клюб «Дняпро Магілёў»
Заснаваны 1960
Расфармаваны 2019
Горад Магілёў, Беларусь
Стадыён «Спартак»
Умяшчальнасьць: 7350
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Найвышэйшая ліга
 · 2023 Першая ліга, 2 месца (падвышэньне)
Афіцыйны сайт

«Дняпро» — беларускі футбольны клюб з Магілёва, заснаваны ў 1960 годзе. У 2018 годзе быў расфармаваны, але ў хуткім часе быў закладзены ізноў, пачаўшы шлях з Другой лігі. Чэмпіён Беларусі (1998).

У савецкі час граў у заходняй зоне другой лігі (Д3) чэмпіянату СССР, найвышэйшае дасягненьне — выхад у першую лігу (Д2) (1982, у першай лізе выступаў адзін сэзон — у 1983). У 2011 годзе клюб заняў апошняе (12) месца ў найвышэйшай лізе чэмпіянату Беларусі і вылецеў у першую. У наступным годзе клюб выйграў чэмпіянат у першай лізе і вярнуўся ў найвышэйшую лігу. У 2014 годзе каманда заняла 12 месца ў найвышэйшай лізе, а ў гульнях за месца ў найвышэйшай лізе саступіла «Віцебску» і вылецела ў першую лігу. У 2016 годзе клюб заняў другое месца ў першай лізе і вярнуўся ў найвышэйшую лігу. У 2018 годзе «Дняпро» заняў апошняе месца ў найвышэйшай лізе і вылецеў у першую лігу. У лютым 2019 году было абвешчана пра аб’яднаньне «Дняпра» зь менскім клюбам «Прамень» у адзіную каманду пад назвай «Дняпро», якая заняла месца «Промню» ў найвышэйшай лізе[2].

Пасьля году аснаваньня аб’яднанага клюбу магілёўскія ўлады ня здолелі дамовіцца аб перадачы яго дзяржаве, таму быў заснаваны новы клюб пад афіцыйнай назвай «Дняпро-Магілёў», які быў працягам арыгінальнага клюбу і далучыўся да другой лігі. Выступаючы пераважна ўласнымі маладымі выхаванцамі, магілёўскі клюб упэўнена перамог у другой лізе. У сэзоне 2021 году каманда камплектавалася пераважна дасьведчанымі гульцамі, у тым ліку павяртала магілёўскіх выхаванцаў, далучаючы таксама некалькіх маладых футбалістаў. Пачатак сэзону атрымаўся няўдалым, і ў ліпені замест Ігара Чумачэнкі новым трэнэрам быў абраны Вячаслаў Ляўчук. Пазьней магілёўская каманда выдала некалькі неблагіх адрэзкаў, чаму паспрыялі добрыя бамбардзірскія паказьнікі нападніка Кірыла Сідарэнкі, які праз траўмы прапусьціў першую палову сэзону, а на фінішы стаў другім бамбардзірам лігі. Тым ня менш, дацягнуцца да лідэраў «Дняпро» ўжо ня здолеў, а дзьве паразы на фінішы ад сераднякоў «Лякаматыву» і «Шахцёра» канчаткова пазбавілі каманду шанцаў на выхад у найвышэйшую лігу. Сэзон «Дняпро» скончыў на 5 месцы пры 12 удзельніках.

У пачатку 2022 году каманда рыхтавалася да ўдзелу ў першай лізе. Клюб пакінулі старшыня Дзьмітры Калачоў і галоўны трэнэр Вячаслаў Ляўчук, новым трэнэрам стаў Яўген Малчан, які раней ачольваў каманду «Дняпро-Юні» ў другой лізе. Аднак, у канцы лютага берасьцейскі «Рух» адмовіўся ад удзелу ў найвышэйшай лізе, і АБФФ прапанавала «Дняпру» заняць вакантнае месца. 1 сакавіка «Дняпро» афіцыйна пацьвердзіў свой удзел у найвышэйшай лізе[3]. Каманда ўвайшла ў сэзон фактычна ў складзе, які рыхтаваўся яшчэ для першай лігі, і хутка стала аўтсайдэрам. У летняе трансфэранае вакно «Дняпро» таксама ня здолеў падмацавацца праз забароны на транфсэры, накладзенай ФІФА за нявыплату заробку легіянэрам яшчэ за сэзон 2018 году. У ліпені замест Малчана галоўным трэнэрам стаў ягоны памочнік Юры Лукашоў, але вынікі каманды істотна не палешыліся. У верасьні Лукашоў пакінуў клюб, і Малчан зноў стаў на чале каманды, якая неўзабаве страціла шанец на захаваньне месца ў найвышэйшай лізе і ў сэзоне 2022 году фінішавала апошняй.

У пачатку 2023 году «Дняпро» ачоліў Вячаслаў Герашчанка. Каманда перадусім захавала склад, што было абумоўлена ў тым ліку і забаронай на трансфэры, якая ўсё яшчэ трывала. У Першай лізе ў сэзоне 2023 году дружына замацавалася ў верхняй палове табліцы, але страціла шмат пунктаў і адстала ад канкурэнтаў. Толькі улетку 2023 году «Дняпро» нарэшце здолеў запрасіць новых гульцоў, што дапамагло згуляць другую палову чэмпіянату без аніводнай паразы, што ўзьняло клюб на другі радок, які гарантаваў вяртаньне ў Найвышэйшую лігу.

  • «Хімік» (1960—1963)
  • «Спартак» (1964—1973)
  • «Дняпро» (1974—1997, 2006—2018)
  • «Дняпро-Трансмаш» (1998—2005)
Актуальны на 13 верасьня 2024 году
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
5 Сьцяг Кот-д’Івуару ПА Данальд Данго 2003
7 Сьцяг Расеі Нап Юры Клачкоў (капітан) 1998
8 Сьцяг Расеі ПА Данііл Вігоўскі 2001
9 Нацыянальны сьцяг Беларусі Нап Раман Грыбоўскі 1995
10 Нацыянальны сьцяг Беларусі ПА Аляксандар Александровіч 1997
11 Нацыянальны сьцяг Беларусі Нап Мікалай Собалеў 2007
16 Нацыянальны сьцяг Беларусі Аб Дзьмітры Алісейка 1992
17 Нацыянальны сьцяг Беларусі ПА Сяргей Глябко 1992
19 Нацыянальны сьцяг Беларусі Аб Яраслаў Кастусёў 2004
20 Нацыянальны сьцяг Беларусі ПА Павал Бардукоў 1993
21 Нацыянальны сьцяг Беларусі ПА Глеб Вяршынін 2002
22 Нацыянальны сьцяг Беларусі Аб Ільля Балтрушэвіч 1999
23 Нацыянальны сьцяг Беларусі Аб Аляксей Дунаеў 2004
30 Нацыянальны сьцяг Беларусі Бр Цімур Філіпенка 2006
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
33 Нацыянальны сьцяг Беларусі Нап Музафар Гурбанаў 2006
37 Сьцяг Расеі ПА Руслан Маргіеў 1995
43 Нацыянальны сьцяг Беларусі Нап Уладзіслаў Сьцепаненка 2006
44 Нацыянальны сьцяг Беларусі Бр Дзяніс Садоўскі 1997
54 Нацыянальны сьцяг Беларусі Бр Ягор Геняралаў 1993
55 Нацыянальны сьцяг Беларусі ПА Мікіта Красноў 2004
66 Нацыянальны сьцяг Беларусі Аб Антон Лукашоў 2004
69 Нацыянальны сьцяг Беларусі Нап Красімір Капаў 1999
77 Сьцяг Бразыліі ПА Гільермэ Брыту 2003
88 Нацыянальны сьцяг Беларусі Аб Фёдар Юркевіч 2003
99 Сьцяг Нігерыі Нап Майкл Агболе 2002
Нацыянальны сьцяг Беларусі Аб Уладзіслаў Тарасенка 2005
Сьцяг Бразыліі ПА Габрыел Фэлісіяну 2002

Удзел у чэмпіянатах СССР

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Сэзон Дывізіён Месца Г В Н П РМ А Кубак СССР Нататкі
1960 2 13 30 5 10 15 36–54 20
1961 2 4 30 14 8 8 45–37 36 1/128
1962 2 6 32 13 10 9 35–32 36 1/128 Выбыў у дыв. 31
1963 3 11 30 8 11 11 21–33 27 1/256
1964 3 8 30 12 8 10 31–25 32 1/1024
1965 3 10 30 6 17 7 14–18 29 1/128
1966 3 9 32 10 10 12 25–33 30
1967 3 18 34 6 10 18 18–38 22 1/2048
1968 3 10 38 11 14 13 25–28 36 1/128
1969 3 7 32 12 11 9 37–23 35 1/8 Выбыў у дыв. 42
1970 4 3 32 19 5 8 34–19 43 Перайшоў у дыв. 33
1971 3 14 38 9 16 13 30–40 43
1972 3 17 38 9 13 16 25–47 40
1973 3 16 32 7 11 14 21–38 174
1974 3 12 40 14 10 16 37–53 38
1975 3 11 34 8 13 13 26–42 29
1976 3 19 38 8 9 21 34–60 25
1977 3 12 40 15 11 14 44–41 41
1978 3 16 46 15 10 21 51–56 40
1979 3 17 46 12 13 21 41–62 37
1980 3 7 32 9 9 14 37–48 27
1981 3 2 38 20 5 13 58–39 45
1982 3 1 30 18 8 4 60–32 44
1 4 3 0 1 8–4 6 Фінальны раўнд, перайшоў у дыв. 2
1983 2 20 42 12 13 17 40–60 36 1/32 Выбыў у дыв. 3
1984 3 1 34 22 6 6 71–24 50 1/16
1985 3 3 30 15 9 6 64–34 39 1/32
1986 3 5 30 15 5 10 56–31 35 1/64
1987 3 6 34 17 8 9 41–29 42 1/16
1988 3 4 34 19 8 7 49–36 46
1989 3 9 42 19 7 16 52–47 45
1990 3 13 42 17 6 19 58–54 40 1/32
1991 3 12 42 18 6 18 47–37 42
1992 1/32
  • 1 Выбыў з-за скарачэньня 2 лігі з 10 зонаў (150 камандаў) у 1963 годзе да адной групы з 18 камандаў у 1963.
  • 2 У 1970 годзе «Кляса Б» савецкага чэмпіянату зьмяніла свой статус з 3-га дывізіёну на 4-ы, а два вышэйшыя дывізіёны былі рэарганізаваныя ў тры зь меншай колькасьцю камандаў.
  • 3 Падняўся ў верхні дывізіён — у 1971 годзе 3-і дывізіён пашырылі з 3 да 6 тэрытарыяльных зон (з 66 да 124 камандаў) і скасавалі 4-ы дывізіён.
  • 4 У 1973 годзе кожная нічыя сканчалася сэрыяй пэнальці. Пераможца атрымоўваў 1 ачко, каманда, што прайграла — 0.

Чэмпіянат і Кубак Беларусі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Сэзон Ліга Месца Г В Н П РМ Пкт Кубак
1992 Найвышэйшая 2 15 11 2 2 28–4 24 Ф 2Фіналіст
1992—1993 Найвышэйшая 5 32 17 7 8 54–33 41 1/4
1993—1994 Найвышэйшая 4 30 17 6 7 45–22 40 1/8
1994—1995 Найвышэйшая 5 30 12 9 9 44–35 33 1/2
1995 Найвышэйшая 6 15 7 1 7 26–23 22 1/8
1996 Найвышэйшая 9 30 11 6 13 33–36 39 1/2
1997 Найвышэйшая 4 30 15 7 8 48–32 52 1/2
1998 Найвышэйшая 1 28 21 4 3 55–12 67 1/4
1999 Найвышэйшая 4 30 17 9 4 53–27 60 1/8
2000 Найвышэйшая 7 30 14 7 9 55–33 49 1/8
2001 Найвышэйшая 9 26 8 7 11 29–37 31 1/8
2002 Найвышэйшая 9 26 10 6 10 38–37 36 1/4
2003 Найвышэйшая 9 30 8 10 12 38–46 34 1/8
2004 Найвышэйшая 9 30 11 4 15 29–37 37 1/4
2005 Найвышэйшая 6 26 12 7 7 48–36 43 1/16
2006 Найвышэйшая 12 26 6 5 15 29–47 23 1/8
2007 Найвышэйшая 13 26 5 8 13 21–33 23 1/4
2008 Найвышэйшая 9 30 9 11 10 45–42 38 1/16
2009 Найвышэйшая 3 26 12 4 10 31–26 40 1/8
2010 Найвышэйшая 8 33 11 7 15 40-53 40 1/16
2011 Найвышэйшая 12 33 6 14 13 29–51 32 1/8
2012 Першая 1 28 20 3 5 75–22 63 1/8
2013 Найвышэйшая 11 32 9 6 17 28–42 33 1/2
2014 Найвышэйшая 12 32 2 14 16 19–42 20 1/8
2015 Першая 4 30 17 5 8 48–21 56 1/16
2016 Першая 2 26 20 4 2 61–19 63[a][4] 1/32
2017 Найвышэйшая 12 30 6 8 16 27–48 26 1/2
2018 Найвышэйшая 16 30 3 7 20 17–53 16 1/16
2019
2020 Другая — група Б 1 20 19 0 1 105–9 57 1/16
Другая — фінальны этап 1 10 9 1 0 25–3 28
2021 Першая 5 33 15 10 8 58–38 55 1/4
2022 Найвышэйшая 16 30 3 3 24 21–73 12 1/8
2023 Першая 2 32 22 7 3 75–24 73 1/8

Удзел у эўракубках

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Кубак Г В Н П М
Ліга чэмпіёнаў 2 0 0 2 0—3
Ліга Эўропы 8 3 3 2 15—13
Кубак Інтэртота 10 3 2 5 15—28
Усяго 20 6 5 9 30—44
Сэзон Кубак Раўнд Клюб Дома У гасьцях
1995 Кубак Інтэртота Група 8 Сьцяг Сэрбіі Бэчэй 2:1
Сьцяг Польшчы Погань Шчэцін 3:3
Сьцяг Францыі Кан 2:2
Сьцяг Румыніі Фарул Канстанца 0:2
1998 Кубак Інтэртота 1 к/р Сьцяг Вугоршчыны Дэбрэцэн 2:4 0:6
1999—2000 Ліга чэмпіёнаў 2 к/р Сьцяг Швэцыі АІК Сольна 0:1 0:2
2000 Кубак Інтэртота 1 к/р Сьцяг Даніі Сылькеборг 2:1 2:1
2 к/р Сьцяг Чэхіі Хмель Блшаны 0:2 2:6
2010—2011 Ліга Эўропы 1 к/р Сьцяг Альбаніі Лячы 7:1 1:1
2 к/р Сьцяг Нарвэгіі Стабэк 1:1 2:2
3 к/р Сьцяг Чэхіі Банік 1:0 2:1
Плэй-оф Сьцяг Гішпаніі Вільярэал 1:2 0:5
  1. ^ З «Дняпра» зьняты адзін пункт
  1. ^ https://football.by/news/190342
  2. ^ Официально: Подписано соглашение о намерениях объединить «Луч» и «Днепр» (рас.)
  3. ^ "Днепр" официально подтвердил свое участие в высшей лиге в сезоне-2022 (рас.) Football.by.
  4. ^ С «Днепра» снято одно очко, могилевчане могут потерять еще три (рас.)
  5. ^ «Очень неприятный момент для города, болельщиков и команды»(недаступная спасылка) (рас.)
  6. ^ Украинский специалист Сергей Литовченко возглавил «Днепр» (рас.)
  7. ^ «Днепр» расторг контракт с Литовченко (рас.)
  8. ^ Капов возглавил «Днепр». У специалиста нет тренерской лицензии PRO. Лукашов и Чайка войдут в тренерский штаб (рас.)
  9. ^ «Днепр» возглавил Вячеслав Левчук (рас.)
  10. ^ «Днепр» сообщил о расставании с Левчуком (рас.)
  11. ^ Собранием акционеров могилевского «Днепра» одобрена кандидатура Александра Седнева на пост наставника клуба (рас.)
  12. ^ Владимир Геворкян назначен главным тренером «Днепра». Валерий Стрельцов стал гендиректором клуба (рас.)

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]