Дойз-Ірманс | |||||
| |||||
Дата заснаваньня: | 10 верасьня 1959 | ||||
Краіна: | Бразылія | ||||
Штат: | Рыю-Грандзі-ду-Сул | ||||
Плошча: |
| ||||
Вышыня: | 166 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва: | |||||
Тэлефонны код: | 51 | ||||
Паштовы індэкс: | 93950-000 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 29°34′48″ пд. ш. 51°5′6″ з. д. / 29.58° пд. ш. 51.085° з. д.Каардынаты: 29°34′48″ пд. ш. 51°5′6″ з. д. / 29.58° пд. ш. 51.085° з. д. | ||||
Дойз-Ірманс | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
http://www.doisirmaos.rs.gov.br |
Дойз-Ірма́нс (па-партугальску: Dois Irmãos) — горад у Бразыліі, які месьціцца ў штаце Рыю-Грандзі-ду-Сул. Паводле зьвестак на 2020 год насельніцтва гораду складала блізу 33,1 тысяч чалавек[2].
Першыя імігранты, якія прыбылі ў Дойз-Ірманс, былі засельнікамі зь Нямеччыны. Яны прыбылі ў Рыю-дэ-Жанэйру на караблі Сэсылія праз чатыры гады па здабыцьці Бразыліяй незалежнасьці. У 1832 годзе жыхары гораду адкрылі каталіцкую капліцу ў гонар Сан Мігеля. Першай назвай гораду быў Баўмшнайс, што зь нямецкай мовы перакладаецца як «сьцежка Баўма». Яна адсылае да сям’і Баўм, якая пасялілася тут адной зь першых. Новыя засельнікі займаліся пераважна сельскай гаспадаркай.