До́каз невінава́тасьці — доказ на карысьць адказчыка ў крымінальным працэсе, які здымае з адказчыка віну[1]. Процілегласьцю доказу невінаватасьці ёсьць доказ, што пацьвярджае віну.
У ЗША пасьля прэцэндэнту, створанага падчас працэсу «Брэйдзі супраць Мэрылэнду», была ўхваленая пастанова Вярхоўнага суду пра неабходнасьць абвінаваўчага боку на працэсе прадстаўляць доказы невінаватасьці падсудных. Вярхоўны суд абгрунтаваў сваю заяву канстытуцыйнымі прававымі гарантыямі, а таксама зацікаўленасьцю з боку абвінавачаньня ў пошуку справядлівасьці[2]. Абвінавачаньне ў ЗША, аднак, не абавязанае раскрываць гэтыя доказы да моманту, пакуль падсудны ня зробіць сваю заяву пра прызнаньне або непрызнаньне віны[3].
Паводле прэцэндэнту «Брэйдзі супраць Мэрылэнду», абвінаваўцы абавязаныя прадаставіць доказы невінаватасьці, нават калі яны не былі запатрабаваныя, аднак не абавязаныя самі займацца пошукам такіх доказаў. Пад бокам абвінавачаньня ў дадзеным выпадку падразумяваюцца ня толькі пракуроры на судзе, але й паліцыянты, сьледчыя, экспэрты-крыміналісты і да т. п.
Ахвяра забітая нажом, падазраваны ў забойстве арыштаваны на месцы злачынства. Ён запэцканы крывёй, як і знойдзены побач з ахвярай акрываўлены нож. Падчас расьсьледаваньня паліцыя дапытала сьведку, які сьцьвярджае, што бачыў, як адбылося забойства. Сьведка робіць у паліцыі заяву, што удар нажом быў нанесены не абвінавачваным, а іншай невядомай асобай.
Заява сьведкі — доказ невінаватасьці, бо можа выклікаць абгрунтаваныя сумневы ў вінаватасьці абвінавачванага. Паліцыя лічыць паказаньні сьведкі няпраўдай або самога сьведку ненадзейным, вырашаючы не прымаць ягоныя заяву пад увагу. Абвінаваўца, нягледзячы на сумневы ў вэрсіі сьведкі, абавязаны праінфармаваць абвінавачанага і ягонага адваката пра заяву сьведкі. Калі гэта ня будзе зьдзейсьнена, абаронца будзе мець падставы для апэляцыі або да вызваленьня.
На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпэдыі. Калі ласка, прастаўце спасылкі на яго ў іншых артыкулах. |