Доктар навук — навуковая ступень у Беларусі, Расеі, Украіне і шэрагу іншых краінаў былога СССР.
Прысвойваецца навукоўцам Найвышэйшай атэстацыйнай камісіяй адпаведнай краіны. Паводле навуковай герархіі стаіць вышэй за ступень кандыдат і ніжэй за сябра-акадэміка Акадэміі навук. Для атрыманьня ступені доктара навук неабходна скончыць курс дактарантуры ў адным з унівэрсытэтаў, якія гэта дазваляюць. Навуковая ступень зазвычай прысвойваецца пасьля падрыхтоўкі доктарскай дысэртацыі, хоць у гісторыі ёсьць шэраг выключэньняў (Міхаіл Падгарэцкі). Звычайна прысвойваюцца ступені ў пэўнай галіне навукі, напрыклад: доктар фізыка-матэматычных навук, доктар гістарычных навук і г. д.
У 2013 годзе Найвышэйшая атэстацыйная камісія Беларусі (НАК Беларусі) прысвоіла навуковую ступеню доктара навук 39 сушукальнікам. Сярэднік век прысуджэньня ступені доктара навук вырас ад 2012 году з 49 да 53-х гадоў[1]. У 2020 годзе НАК Беларусі прысудзіла навуковую ступеню доктара навук 40 сушукальнікам[2].
Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |