Доўгагральная пласьцінка

Доўгагральная пласьцінка
Гімны рэспублік Савецкага Саюзу
Гімны рэспублік Савецкага Саюзу
Тып носьбіта грампласьцінка
Аб’ём 30—60 хвілінаў
Даўжыня блёку 30 см
Спосаб чытаньня грамафонная іголка
Спосаб запісу грамафон
Распрацоўнік «Калюмбійскія запісы»
Выкарыстаньне захоўваньне гуку
Папярэднік магнітная стужка
Наступнік кампакт-дыск

Доўгагральная пласьцінка — вінілавая грампласьцінка з хуткасьцю кручэньня 33 абароты на хвіліну і прамерам 30 см.

21 чэрвеня 1948 году «Калюмбійскія запісы» выпусьцілі ў ЗША доўгагральную вінілавую пласьцінку. Для павышэньня якасьці гучаньня і таннасьці ў вытворчасьці скарысталі новавынайдзены вінілят. Вынаходніцтва дазволіла пашырыць паласу частасьцяў запісу ад 50 да 16 000 гэрцаў пры захаваньні тэмбру гуку. Таксама гэта павялічыла дыяпазон запісу да 57 дэцыбэлаў і панізіла ўзровень шумоў, як і падоўжыла якаснае гучаньне[1] да 60 хвілінаў за кошт памяншэньня шырыні канаўкі са 140 да 55 мікронаў.

У 1952 годзе Беларускі радыёкамітэт выдаў 1-ю доўгагральную пласьцінку зь «Лясной песьняй».

  1. ^ Даты, падзеі, людзі / гал.рэд. Алесь Карлюкевіч // Зьвязда : газэта. — 21 чэрвеня 2014. — № 115 (27725). — С. 8. — ISSN 1990-763X.