Драсёнавыя

Драсёнавыя
Polygonum aviculare — тыповы від
Клясыфікацыя
НадцарстваЭўкарыёты (Eukaryota)
ЦарстваРасьліны (Plantae)
АддзелКветкавыя (Angiosperms)
КлясаДвухдольныя (Eudicots)
АтрадГвазьдзікакветныя (Caryophyllales)
СямействаДрасёнавыя
Бінамінальная намэнклятура
Polygonaceae Juss.
ITIS 20842 ·

Драсёнавыя (Polygonaceae) — сямейства кветкавых расьлінаў, якое зьмяшчае каля 48 родаў і 1200 відаў[1].

Прадстаўнікі гэтага сямейства — аднагадовыя, двухгадовыя або шматгадовыя травы, хмызьнякі, ліяны, дрэвы. Лісьце простае, суцэльнае, ў асноўным чарговае, рэдка супратыўнае альбо ў кольцах. Кветкі ў суквецьці, звычайна дробныя, часта зеленаватыя, белыя, ружовыя, жоўтыя, чырвоныя або фіялетавыя; лісьцікаў калякветніка 2–6; тычачак (1)6–9. Плод — жаўтлявая, карычневая, чырвоная або чорная сямянка. Насеньне 1[2][3].

Распаўсюджваньне: ва ўсім сьвеце, шырока прадстаўленыя ў паўночна-ўмеранай зоне[2][3][4].

  1. ^ Christenhusz, M. J. M.; Byng, J. W. The number of known plants species in the world and its annual increase // Phytotaxa. — 2016. — Т. 261. — № 3. — С. 201–217.  (анг.)
  2. ^ а б Stevens, P.F. Angiosperm Phylogeny Website Праверана 10.07.2020 г.  (анг.)
  3. ^ а б Flora of North America. efloras.org. Праверана 10.07.2020 г.  (анг.)
  4. ^ Kew Science Plants of the World Online Праверана 10.07.2020 г.  (анг.)