Другая плоць | |
па-француску: Le Deuxième Sexe | |
Жанр: | эсэ |
---|---|
Аўтар: | Сымона дэ Бавуар |
Мова арыгіналу: | француская мова |
Публікацыя: | 1949 |
Выдавецтва: | Галімар[d] |
«Другая плоць»[a] (па-француску: Le Deuxième Sexe) — двухтомнае філязофска-фэмінісцкае эсэ Сымоны дэ Бавуар, апублікаванае ў 1949 годзе[1].
Ад пачатку эсэ пісалася як філязофскі адначасова экзыстэнцыялісцкі і фэнамэналягічны тэкст, але праца таксама зьяўлялася часткай большага аўтабіяграфічнага праекту[2].
Гэтае эсэ — гэта ня простае назіраньне за становішчам жанчынаў пасьля Другой сусьветнай вайны; гэта твор з філязофскім зьместам, багаты на літаратурныя, гістарычныя, сацыялягічныя, біялягічныя і мэдыцынскія спасылкі. Крэда, якое ўскосна прасочваецца на старонках, заключаецца ў тым, што ні ў адной жанчыны няма дакладнага лёсу[3].
Гэты разьдзел патрабуе пашырэньня. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, адрэдагаваўшы яго. |
Эсэ прысьвечанае Жаку-Лярану Босту. «Другая плоць» падзеленая на два тамы, якія складаюцца адпаведна з трох і чатырох частак.