Другое прышэсьце Хрыста

Грэцкая ікона «Другое прышэсьце», каля 1700 году

Другое прышэсьце Ісуса Хрыста — чакаемае вяртаньне Ісуса Хрыста, паводле хрысьціянскіх верваньняў, зь неба на зямлю. Гэтая падзея споўніць мэсійнае прароцтва Ісуса Хрыста, як то ўваскрэсеньне мёртвых, Страшэнны Суд мёртвых і жывых і поўнае ўсталяваньне Царства Божага на зямлі, таксама званага «Божым панаваньнем», у тым ліку Мэсіянскае стагодзьдзе. Погляды адносна прыроды гэтага вяртаньня адрозьніваюцца сярод хрысьціянскіх дэнамінацыяў. Вучэньне пра канец сьвету складае хрысьціянскую эсхаталёгію.

Юдэі вераць, што ў час прышэсьця Месіі Ён зьявіцца на Алейнай гары ў Ерусаліме. Мусульмане сьцьвярджаюць, што падчас Другога прышэсьця Хрыстос сыдзе ў Дамаск.

Асноўныя падзеі прышэсьця

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Лаянка антыхрыста з Царквой Хрыстовай будзе працягвацца тры з паловай гады (Адкр 12:6—7), і па заканчэньні гэтага часу будзе прышэсьце Хрыстова.

Па меркаванні некаторых багасловаў гэтым падзеям будуць папярэднічаць:

  • Уступленьне ў сілу новага сусьветнага парадку, то бок агульнаплянэтарная сыстэма ўлады;
  • Увядзенне ў строй адзінай фінансавай сыстэмы;
  • Праява ў чалавечым абліччы «чалавека граху» — антыхрыста;
  • Перадача антыхрысту ад наймацнейшых палітыкаў сьвету ўсёй улады на Зямлі;
  • Аднаўленьне юдэйскага Ерусалімскага храму;
  • Забарона на веру ў Хрыста, фізычнае вынішчэньне хрысьціянаў і іншадумцаў, абмежаваньне асабістых свабодаў;
  • Апалчэньне народаў супраць дзяржавы Ізраіль і вайна зь ім.

Узгадваньне ў Бібліі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Прароцтвы Старога Запавету аб «дне Гасподнім» у хрысьціянскай традыцыі таксама зьвязваюцца з Другім прышэсьцем.

Тэме другога прышэсьця Ісуса Хрыста прысьвечана мноства прароцтваў Новага Запавету. Сам Ісус Хрыстос таксама неаднаразова гаварыў аб сваім другім прыходзе (Мц 16:27; Мц 24:27; Мц 25:31; Мк 8:38; Лк 12:40), пра яго ясна вучаць і апосталы (1Ян 2:28; 1Кар 4:5; 1Тэс.5:2—6) й таму яно было агульным перакананьнем Царквы ва ўсе часы й увайшло амаль ува ўсе старажытныя сымбалі веры.

Паводле ясным указаньням Сьвятога Пісаньня, Царква другое прышэсьце Хрыста прызнае бачным і ня зьмешвае, як робяць часам рацыяналістычныя тлумачальнікі, зь якімі-небудзь надзвычайнымі, але тым ня менш нябачнымі, наведваньнямі Божымі Царквы. Паводле словах Ісуса Хрыста, другое Ягонае прышэсьце будзе бачна ўсімі (Мц 24:30; Мк 13:26; Лк 21:27), мабыць гэтак, як Ён узьнёсься на неба перад сваімі вучнямі (Дзеі 1:11).

Другое прышэсьце Ісуса Хрыста будзе слаўным. Ён зьявіцца ня сынам чалавечым, як у першы раз, але як праўдзівы Сын Божы, акружаны анёламі, што служаць яму (Мц 24:30; Мц 16:27; Мк 8:38; 1Тэс 4:16). Гэтае слаўнае прышэсьце будзе ў той жа час страшным і грозным, бо на гэты раз Хрыстос будзе судзіць сьвет.

  • The New Jerusalem Bible (1990). Doubleday. ISBN 0-385-14264-1
  • Lewis, C.S. (1960). «The World's Last Night and Other Essays». Harcourt Brace Jovanovich. ISBN 0-15-698360-5
  • Markus Mühling, «Grundinformation Eschatologie. Systematische Theologie aus der Perspektive der Hoffnung», Vandenhoeck & Ruprecht, Göttingen 2007, ISBN 978-3-525-03619-8, 221–241
  • Heindel, Max, «How Shall We Know Christ at His Coming?», May 1913. Los Angeles. ISBN 0-911274-64-2
  • James Stuart Russell. «The Parousia, A Careful Look at the New Testament Doctrine of the Lord's Second Coming»
  • Emanuel Swedenborg. «The Consummation of the Age; the Coming of the Lord; and the New Heaven and New Church».

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Другое прышэсьце Хрыстасховішча мультымэдыйных матэрыялаў