Другі Ватыканскі сусьветны сабор | |
па-лацінску: Concilium Oecumenicum Vaticanum Secundum | |
Базыліка Сьвятога Пятра — месца правядзеньня сабору | |
Хто прызнае | Каталіцкая Царква |
---|---|
Хто склікаў | Ян XXIII |
Старшынства | Ян XXIII Павал VI |
Удзельнікаў | да 2625[1] |
Тэмы | месца Царквы ў сьвеце, ейная збаўленчая роля як адзінай, праўдзівай і поўнай хрысьціянскай веры, стаўленьне да экумэнізму зь іншымі рэлігіямі, абнаўленьне пасьвечанасьці, літургічныя дысцыпліны й інш. |
Дакумэнты і рашэньні | Чатыры канстытуцыі:
Тры дэклярацыі:
Дзевяць дэкрэтаў:
|
Папярэдні сабор | Першы Ватыканскі сабор (1869-1870) |
артыкул з сэрыі пра |
Сусьветныя саборы Каталіцкай Царквы |
---|
Рэнэсансы старадрук з выявай Трыдэнцкага сабору |
Антычнасьць (к. 50 — 451) |
Раньняе Сярэднявечча (553—870) |
Сярэдняе і позьняе Сярэднявечча (1122—1517) |
Сучаснасьць (1545—1965) |
Другі экумэнічны сабор Ватыкану, часьцей Другі Ватыканскі сабор або II Ватыканскі сабор — сабор па вызначэньні стану Каталіцкай Царквы ў сучасным сьвеце[2][3]. Сабор пад эгідай Сьвятога Стальцу фармальна адкрыўся ў часе пантыфікату Папы Яна XXIII 11 кастрычніка 1962 і завяршыўся ўжо за Папам Паўлам VI 8 сьнежня 1965 року.
На саборы былі ўхваленыя некалькі зьменаў, сярод якіх абнаўленьне пасьвечанага жыцьця праз асаблівыя дары[4], экумэнічныя намаганьні да дыялёгу зь іншымі рэлігіямі ды ўсеагульны заклік да сьвятасьці[5]. Паводле Папы Бэнэдыкта XVI, найгалоўнейшае і найзначнейшае пасланьне сабору — «Пасхальная містэрыя як асяродак таго, што азначае быць хрысьціянінам, а значыць, усяго хрысьціянскага жыцьця, хрысьціянскага году, хрысьціянскіх сэзонаў».[6]. Іншымі зьменамі, спрычыненымі саборам, стала шырокае выкарыстаньне нацыянальных моваў у набажэнствах замест лаціны; перагляд эўхарыстычных (літургічных) малітваў; скарачэньне літургічнага календару; дазвол адпраўленьня імшы як versus populum (то бок тварам да вернікаў), так і ad orientem (тварам да «Ўсходу» і Крыжа).
Чатыры ўдзельнікі адкрыцьця Сабору пазьней сталі Папамі: кардынал Джавані Батыста Мантыні, будучы Папа Павал VI; біскуп Альбіна Лючыяні, будучы Папа Ян Павал I; біскуп Караль Вайтыла, будучы Папа Ян Павал II; багаслоўскі кансультант айцец Ёзэф Ратцынгер, будучы Папа Бэнэдыкт XVI[7][8].
Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |