Друкаваная плята

Друкаваная плята DVD-плэера.

Друкава́ная пля́та (па-ангельску: printed circuit board, PCB) — плястына з дыэлектрыку, на паверхні (ці ўнутры) якое сфармаваны электраправодзячыя цэпі электроннае схемы. Друкаваная плята створана для электрычнага й мэханічнага злучэньня разнастайных электронных кампанэнтаў. Кампанэнты на друкаванай пляце мацуюцца сваімі вывадамі да элемэнтаў электраправодзячага малюнка пляты звычайна пры дапамозе пайкі.