Дубайскі мэтрапалітэн | |
Інфармацыя | |
---|---|
Месцазнаходжаньне | Дубай, Аб’яднаныя Арабскія Эміраты |
Пачатак працы | 9 верасьня 2009 |
Лініі |
2 лініі Даўжыня: 74,6 км |
Колькасьць станцыяў | 49 |
Пасажырапаток на дзень | 455 тыс. |
Пасажырапаток на год | 164 млн |
Схема мэтрапалітэну | |
Дубайскі мэтрапалітэн — лініі мэтрапалітэну ў горадзе Дубай (ААЭ), цалкам аўтаматызаваная сыстэма без машыністаў. Лініі праходзіць як пад зямлёй у цэнтры гораду, так і па віядуках. Мэтро Дубая зьяўляецца чацьвертым па ліку на Блізкім Усходзе. Хайфскі «Кармэль», пабудаваны ў 1959 годзе, быў першым мэтрапалітэнам. Толькі ў 1987 годзе зьявілася Каірскае, у 1999 — Тэгеранскае мэтро.
Сыстэма заснаваная на тэхналёгіі трэцяй рэйкі, калі электраэнэргія дастаўляецца па бесьперапыннаму цьвёрдаму правадніку, разьмешчанаму збоку палатна або паміж рэйкамі. Цяпер вядзецца будаўніцтва наступных дзьвюх лініяў.