Дубіны | |
польск. Dubiny | |
Першыя згадкі: | 1639 |
Мясцовая назва: | Dubiný |
Краіна: | Польшча |
Ваяводзтва: | Падляскае |
Павет: | Гайнаўскі |
Гміна: | Гайнаўка |
Насельніцтва: | 776 чал. (2013)[1] |
Часавы пас: | UTC+1 |
летні час: | UTC+2 |
Тэлефонны код: | (+48) 85 |
Паштовы індэкс: | 17-200 |
Нумарны знак: | BHA |
Геаграфічныя каардынаты: | 52°46′0″ пн. ш. 23°36′0″ у. д. / 52.76667° пн. ш. 23.6° у. д.Каардынаты: 52°46′0″ пн. ш. 23°36′0″ у. д. / 52.76667° пн. ш. 23.6° у. д. |
Дубіны | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Дубіны́ (па-польску: Dubiny, па-падляску: Dubiný) — вёска ў Гайнаўскім павеце Падляскага ваяводзтва Польшчы. Знаходзіцца ў гміне Гайнаўка.
Жыхары вёскі ў большасьці этнічныя беларусы, якія карыстаюцца падляскім дыялектам, праваслаўныя (прыход Усьпеньня Божай Маці на месцы[2]). Невялікую частку насельніцтва складаюць палякі-каталікі (парафія Узьдзьвіжаньня Крыжа Панскага і сьв. Біскупа і Мучаніка Станіслава ў Гайнаўцы[3]).
Вёска заснаваная ў 1639 годзе на мяжы Белавескай пушчы на 15 валоках зямлі (фальварк Дубінская Фэрма). Першыя вядомыя імёны жыхароў Дубіноў гэта габрэй Дубін (1670 г.) ды Васіль Род (1696 г.). Дубіны да падзелаў Рэчы Паспалітае прыналежалі да Берасьцейскага ваяводзтва ВКЛ. Былі шматразова зьнішчаныя — у 17 ст. войскамі трансыльванскімі, швэдзкімі, маскоўскімі ды літоўскімі, а ў 18 ст. войскамі саскімі, польскімі, літоўскімі, маскоўскімі ды швэдзкімі[4]. Ужо ў 18 ст. тут існавала ўніяцкая парафія. У канцы 19 ст. заснаваная тут была першая школа, а ў 1907 г. побач зь вёскаю пабудаваны быў чыгуначны шлях Седльцы — Ваўкавыск. У міжваенны пэрыяд Дубіны прыналежалі да гміны Ласінка Бельскага павету Беластоцкага ваяводзтва. Паводле польскага перапісу насельніцтва 1921 г. пражывалі тут 578 жыхары (27 каталікоў, 531 праваслаўных і 20 габрэяў, палякамі было запісаных 47, беларусамі 526, а жыдамі 5 жыхароў)[5]. Паводле перапісу з 1970 г. былі тут 291 хаты і 1182 жыхароў[6]. У 80-тых гадах 20 ст. ў Дубінах дзейнічаў папулярны сярод беларусаў Падляшша гурт Дубіны.