Гміна Дубічы Царкоўныя Gmina Dubicze Cerkiewne Агульныя зьвесткі Краіна Польшча
Ваяводзтва Падляскае
Павет Гайнаўскі
Статус Вясковая гміна
Сядзіба Дубічы Царкоўныя
Дата ўтварэньня 1952
Войт Лявон Малашэўскі
Афіцыйныя мовы польская , беларуская мова (дапаможная)
Мовы ва ўжытку польская , падляскія дыялекты , беларуская
Насельніцтва (2011) 1792[ 1]
Шчыльнасьць 11,85 чал./км²
Нацыянальны склад беларусы (81,33%), палякі (16,63%), украінцы (1,55%)
Плошча 151,19 км²
TERYT 2005052
Мапа Гміны Дубіч Царкоўных
Мэдыя-зьвесткі Часавы пас +1
Летні час +2
Тэлефонны код 85
Паштовыя індэксы 17-204, 17-250
Код аўтам. нумароў BHA
Афіцыйны сайт
Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы
Гміна Дубічы Царкоўныя (па-польску : Gmina Dubicze Cerkiewne ) — сельская гміна ў Гайнаўскім павеце Падляскага ваяводзтва Польшчы .
Гміна мяжуе з гмінамі Гайнаўка , Чыжы , Кляшчэлі Гайнаскага павету ; гмінай Орля Бельскага павету ды Вярховіцкім і Камянюцкім сельсаветамі Камянецкага раёну .
Адміністрацыйны цэнтар — вёска Дубічы Царкоўныя .
Згодна з вынікамі польскага нацыянальнага перапісу 2002 году, палякамі задэкляравала сябе 16,63% жыхароў гміны, 1,55% назвала сябе ўкраінцамі , 81,33% — беларусамі (другая пасьля гміны Чыжы гміна з найбольшай дзеляй беларусаў у насельніцтве серад гмінаў Польшчы ).
Абшар сёньняшняй гміны Дубічы Царкоўныя ўжо зь сярэднявечча знаходзіўся пад уплывам усходняславянскага асадніцтва з лякальным цэнтрам у Бельску . З 1513 году, пасьля стварэньня Падляскага ваяводзтва , гэтыя землі ўваходзілі ў склад бельскай землі , толькі самая ўсходняя частка (вёскі Старына , Горны Груд адносіліся да Берасьцесякага павету створанага ў 1566 годзе Берасьцейскага ваводзтва . У выніку Люблінскай уніі праз землі сёньняшняй гміны праходзіла мяжа паміж Каронай Каралеўства Польскага ды ВКЛ . Адміністрацыйнымі цэнтрамі для вёскаў былі Бельск (паўночная і заходняя частка сёньняшняй гміны), Кляшчэлі (паўднёвая і ўсходняя частка) па каронным боку мяжы ды Камянец і Берасьце па літоўскім боку (усходняя частка сёньняшняй гміны). Паміж 16 і 18 стагодзьдзямі заснаваліся усе вёскі сёньняшняй гміны Дубічы Царкоўныя (ніколі не было тут створанае ніводнае мястэчка), амаль усе вёскі зьяўляліся каралеўскай уласнасьцю і не было тут значных шляхоцкіх пасяленьняў. Пасьля трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай заходняя частка сёньняшняй гміны апынулася ў Новай Ўсходняй Прусіі (вёскі Стары Корнін , Ягаднікі , Карыціска ), а большая частка з Дубічамі Царкоўнымі ўвайшла ў Слонімскую губэрню (з 1801 г. Гарадзенская губэрня ). Заходняя частка пасьля Тыльзыцкага міру 1807 г. апынулася ў складзе Беластоцкай вобласьці , каб у 1842 г. быць прылучанай да Гарадзенскай губэрні . Пасьля Паршай сусьветнай вайны абшар апынуўся ў мяжах гміны Орля і гміны Белавежа Бельскага павету Беластоцкага ваяводзтва і толькі невялікая ўсходняя частка падлягала гміне Вярховічы Берасьцейскага павету Палескага ваяводзтва . З 1939 году ў складзе Кляшчэльскага раёну Берасьцейскай вобласьці БССР , а ў 1914-1944 гадах у Беластоцкай акрузе Трэцяга райху . У 1945 годзе абшар фінальна апынуўся ў межах Польшчы, а з 1952 году існуе як гміна Дубічы Царкоўныя[ 2] .
Сядзіба павету Гарадзкая гміна Вяскова-гарадзкая гміна Вясковыя гміны