Дукшты

Дукшты
лац. Dukšty
лет. Dūkštas
Касьцёл Сьвятога Станіслава Косткі
Касьцёл Сьвятога Станіслава Косткі
Герб Дукштаў


Краіна: Летува
Павет: Уцянскі
Раён: Ігналінскі
Вышыня: 160 м н. у. м.
Насельніцтва: 737 чал. (2020)
Часавы пас: UTC+2
летні час: UTC+3
Паштовы індэкс: LT-30042
Геаграфічныя каардынаты: 55°31′0″ пн. ш. 26°19′0″ у. д. / 55.51667° пн. ш. 26.31667° у. д. / 55.51667; 26.31667Каардынаты: 55°31′0″ пн. ш. 26°19′0″ у. д. / 55.51667° пн. ш. 26.31667° у. д. / 55.51667; 26.31667
Дукшты на мапе Летувы
Дукшты
Дукшты
Дукшты
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Ду́кшты (лет. Dūkštas) — места ў Летуве, каля возера Дукштаў. Цэнтар староства Ігналінскага раёну Уцянскага павету. Насельніцтва на 2020 год — 737 чалавек. Знаходзяцца за 27 км ад Ігналіны; чыгуначная станцыя на лініі Вільня — Дзьвінск. Аўтамабільныя дарогі на Ігналіну, Вісагіню, Езяросы.

Дукшты — даўняе мястэчка гістарычнай Браслаўшчыны (частка Віленшчыны), на этнічнай тэрыторыі беларусаў.

Тапонім Дукшты ўтварыўся ад возера Дукштаў[1].

Вялікае Княства Літоўскае

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Упершыню Дукшты ўпамінаюцца ў XV стагодзьдзі як уладаньне Гедройцаў. Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай 1565—1566 гадоў яны ўвайшлі ў склад Браслаўскага павету Віленскага ваяводзтва.

У Дукштах быў Дукштанскі двор, дзе жыў пан. Дукштанскі двор быў пабудаваны прыблізна ў 1600-ых гадах. Першымі дзяржаўцамі Дукштанскага двару былі па-прозьвішчы Рудаміны[a]. У 1674 годзе яны пабудавалі дзеравянны касьцёл у Дукштах.

У 1573 годзе Дукшты перайшлі да Рудамінаў-Дусяцкіх. У 1601 годзе Ян Рудаміна-Дусяцкі фундаваў тут драўляны касьцёл.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Дукшты апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Віленскім павеце. У 1813 годзе яны перайшлі да Бяганскіх і Даўгілаў. У 1835 годзе тут жыў Ян Рустэм, пахаваны на мясцовых могілках. У 1862 годзе адкрылася станцыя Дукшты на чыгунцы ПецярбургВаршава. У 1901 годзе дукштанскі двор перайшоў да Занаў.

Дукшты разьмешчаныя на чыгунцы Санкт-Пецярбург — Варшава. Дакладней на лініі Дзьвінск — Вільня. Дукшты знаходзяцца на паўночным усходзе (прыблізна каля 120 кілямэтраў) ад Вільні. Каля станцыі да 1950-ых гадоў было чыгуначнае возера, дзе бралі ваду для паравозаў. На поўдзень ад Дукштаў знаходзіцца возера Дзісенскае. На поўначы — возера Прэсьветы[b]. Пасьля Першае сусьветнае вайны ўладальнікам Дукштанскага двару стаў Тамаш Зан — праўнук Тамаша Зана. Пасьля 1861 году Дукштанскі двор захаваў у сваім уладаньні каля 20 тысяч гектараў ворнае зямлі. Да 1915 году Дукштанскі двор быў галоўным гаспадарчым прадпрыемствам Дукштанскае воласьці. У 1915 годзе Душты былі заваяваныя Нямеччынаю. Да 1919 году былі пад нямецкаю ўладаю.

У Расейскае імпэрыі Дукшты былі ў складзе Навааляксандраўскіага (Засарайскага) павету Ковенскае губэрні, а цяпер у складзе Браслаўскага павету, з чэрвеня 1925 году ў складзе Сьвяцянскага павету Віленскага ваяводзтва.

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Дукшты абвяшчаліся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яны ўвайшлі ў склад Беларускай ССР[2].

У 1919 Дукшты пад уладаю Польшчы, з 1919 па 1920 гады пад уладаю Расейскае бальшавіцкае ўлады. З 1920 па сакавік 1922 гадоў пад уладаю Сярэдняе Літвы. З 1922 году па 17 верасьня 1939 году пад уладаю Польшчы. Пад уладаю Польшчы Дукшты апынуліся ў становішчы ўскраіны. На захадзе ад мястэчка была дэмаркацыйная лінія зь Летувой, на поўначы за 20 кілямэтраў ад станцыі Турмонты мяжа з Латвіяю, на ўсходзе — Савецкая Беларусь, ці СССР. Зьмянілася праўнае становішчы мястэчка.

У 1922 годзе — ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе сталі цэнтрам гміны Сьвянцянскага павету Віленскага ваяводзтва.

Юры Туронак пісаў пра ваколіцу Дукштаў у часы (1920—1939):

Слабы попыт на сельскагаспадарчыя прадукты ў міжваенныя гады давёў жыхароў навакольных вёсак да пякучай беднасьці.

— За кардонам Бацькаўшчыны: ўспаміны[3].


З пачаткам Другой сусьветнай вайны ў верасьні 1939 году прыйшло войса СССР.

З Дукштаў ішла чыгунка ў Вільню, Беласток і Варшаву і вузкакалейка ў Друю[4]. Такім чынам Дукшты былі чыгуначным вузлом, які пасьля вайны прыпыніў сваю дзейнасьць. Дарогу з Дукштаў на Друю разабралі.

У чэрвені 1940 году Берасьце-Літоўская чыгунка перагнала на чыгуначную станцыю ў Дукштах састаў таварных вагонаў, а работнікі НКУС СССР разьязджалі ноччу па аколіцы і па падрыхтаваных сьпісах хапалі людзей. Пагрузка эшалёна цягнулася некалькі дзён. Ім дапамагалі колішнія капэзэбоўцы. Юры Туронак спамінаў у 2010 годзе:

Жыхароў мястэчка апанаваў жах. Усе чакалі найгоршага. Наша бабуня, навучаная бежанскім вопытам пад час Першай сусьветнай вайны, рыхтавала сухары на выпадак нежаданага далёкага падарожжа і, хаця ня ўмела чытаць, спаліла кніжку Ф. Аляхновіча «У капцюрох ГПУ», што, на яе думку, павінна было адхіліць пагрозу няшчасьця. Некаторыя не начавалі дома, імкнуліся недзе прыхавацца, іншыя танулі ў адчаі, падалі духам. Дукштанскі вэтэрынар ня вытрымаў тэрору, пакончыў жыцьцё самагубствам — брытвай перарэзаў сабе горла. Труп палажылі ў ятцы. Бачыў, як жанчыны на каленях маліліся на вуліцы: «Божа, сашлі вайну!». Для многіх жыхароў мястэчка вайна ўяўлялася вызваленьнем ад тэрору НКВД і вывазкі на ўсход.

— За кардонам Бацькаўшчыны: успаміны[5].

У 1940 годзе СССР перадалі Дукшты Летуве.

26 чэрвеня 1941 году Дукшты сталі часткаю Остлянд, бо ў гэты дзень нямецкае войска ўвайшла ў мястэчка. Перад тым, нямецкія самалёты скінулі зброю (вінтоўкі і інш.) летувісам[6]. Баёў за Дукшты не было.

Адкрыты суд над савецкімі прыслужнікамі, якія сваімі даносамі прычыніліся да высяленьня насельніцтва «на белыя мядзведзі» на ўсход у РСФСР і савецкі Казастан, адбыўся ў ліпені 1941 г. у Дукштах[7]. Расправа адбылася на паляне каля Чыгуначнага возера, каб кожны зацікаўлены мог прыслухоўвацца і ацаніць прысуд. За сталом сядзелі немцы (функцыянэры Айнзацкаманда[c]) і летувіскія начальнікі. Выступалі сьведкі, эмацыянальна даказвалі вінаватасьць памагатых НКУС. Тады восем чалавек прысудзілі да расстрэлу, а ў тым ліку летувіса Густойця[d]. Пасьля некалькіх тыдняў дазволілі іх целы выкапаць і пахаваць на могілках.

У першыя месяцы нямецкай акупацыі габрэі заставаліся ў сваіх дамах, да якіх прыбіваліся дошчачкі з надпісам Гета[e]. Дукштанскае гета, насельнікі якога, нягледзячы на забарону, не былі шчыльна ізаляваныя, маглі патаемна выходзіць, нешта купляць і прадаваць. Восеньню 1941 году летувіскія паліцыянты выгналі іх з дамоў, пастроілі ў калёну, пагналі ў лес і там расстралялі[7]. Габрэі гінулі пакорна, не ратаваліся ўцёкамі. Памятаю, як хрысьціянскія гіены кідаліся да апусьцелых жыдоўскіх дамоў і разьбіралі старое шмацьцё і іншае «дабро». Мястэчка апусьцела амаль напалавіну. Пазьней ніхто не хацеў згадваць гэтае масавае забойства. Памяць аб жыдоўскіх насельніках хутка загінула, да чаго, здаецца, у нейкай меры прычыніліся самі жыды. Яны здаўна жылі сваім адасобленым жыцьцём, мелі асобныя школы і крамы, не ўваходзілі ў блізькія кантакты з нежыдоўскім насельніцтвам.

У красавіку 1944 году ў Дукштах быў аддзел Паветраная служба немцаў[f] — авіяцыйны пост, які месьціўся ў занятай немцамі палове дому Ю. Туронак. Салдаты пабудавалі ў мястэчку маяк, сачылі за рухам самалётаў і зьвесткі перадавалі ў мясцовую нямецкую камэндатуру. Авіяцыйны пост абслугоўвалі два немцы і чатыры латышы[8]. У першае палове чэрвеня 1944 г. у Дукшты прыбыў аддзел эстонскага СС, для барацьбы з савецкімі войскамі[9]. Аднак у ваколіцы Дукштаў ніякіх партызанаў не назіралася[9]. 16 чэрвеня 1944 году ў Дукштах было веча, дзе вабілі маладых Дукштанянаў да службы ў Люфтвафэ[9]. На пачатку ліпеня 1944 году войска СССР пачало артылерыйскі абстрэл Дукштаў[10], які доўжыўся некалькі дзён і начэй. Абарона немцаў была слабая. Праўда, яны адстрэльваліся, але мелі толькі дзьве гарматы, якія кожны раз перавозілі на новае месца, што, магчыма, дэзарыентавала войска СССР. Пачаліся пажары, згарэла большая частка мястэчка. 9 ліпеня выехалі латышы з Паветранае службы, а празь некалькі гадзін загарэўся дом Юрыя Туронка. Разам зь ім згарэлі калекцыі старых беларускіх кніг і часопісаў[10]. Ноччу з 10 на 11 ліпеня 1944 году немцы выйшлі з Дукштаў. Днём 11 ліпеня 1944 году савецкае войска ўвайшло ў мястэчка. Савецкае войска прайшло па мястэчку і быў парад у чэсьць вызваленьня мястэчка[10]

Дукшты сталі часткаю СССР і ўвайшлі ў склад ЛССР.

11 кастрычніка 1945 году Юры Туронак і яго маці са сваімі дзецьмі ад'ехалі з Дукштаў у ПНР[11].

28 сьнежня 1956 году яны атрымалі стан места.

  • XIX стагодзьдзе: 1866 год — 73 чал.[12]
  • XX стагодзьдзе: 1914 год — 726 чал.; 1921 год — 1076 чал.; 1959 год — 1968 чал.; 1970 год — 1444 чал.; 1974 год — 1500 чал.; 1979 год — 1633 чал.; 1985 год — 1600 чал.; 1989 год — 1193 чал.
  • XXI стагодзьдзе: 2001 год — 1070 чал.; 2010 год — 923 чал.; 2020 год — 737 чал.

Турыстычная інфармацыя

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
  • Касьцёл Сьвятога Станіслава Косткі (1936)
  • Царква Сьвятой Тройцы (1871; Мураўёўкі)
  1. ^ Па-руску: Рудомины.
  2. ^ Па-тамтэйшаму называецца Пэрсьвета, або Прэсьвета
  3. ^ Па-нямецку: Einsatzkommando.
  4. ^ Па-летувіску: Густа́йтіс
  5. ^ Па-нямецку: Ghetto.
  6. ^ Па- нямецку: Flugwache.
  1. ^ Vanagas A. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. — Vilnius: Mokslas, 1981. P. 95.
  2. ^ 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі / Уклад. Іван Саверчанка, Зьміцер Санько. — Вільня: Наша Будучыня, 2002. — 238 с. ISBN 9986-9229-6-1.
  3. ^  Туронак, Юры За кардонам Бацькаўшчыны: успаміны / Г. Сагановіч. — Менск: Медысонт, 2010. — С. 14. — 276 с. — (Бібліятэка ч-су Беларускі гістарычны агляд). — ISBN 978-985-6887
  4. ^  Туронак, Юры За кардонам Бацькаўшчыны: успаміны / Г. Сагановіч. — Менск: Медысонт, 2010. — С. 18. — 276 с. — (Бібліятэка ч-су Беларускі гістарычны агляд). — ISBN 978-985-6887
  5. ^  Туронак, Юры За кардонам Бацькаўшчыны: успаміны / Г. Сагановіч. — Менск: Медысонт, 2010. — С. 42. — 276 с. — (Бібліятэка ч-су Беларускі гістарычны агляд). — ISBN 978-985-6887
  6. ^  Туронак, Юры За кардонам Бацькаўшчыны: успаміны / Г. Сагановіч. — Менск: Медысонт, 2010. — С. 43. — 276 с. — (Бібліятэка ч-су Беларускі гістарычны агляд). — ISBN 978-985-6887
  7. ^ а б  Туронак, Юры За кардонам Бацькаўшчыны: успаміны / Г. Сагановіч. — Менск: Медысонт, 2010. — С. 44. — 276 с. — (Бібліятэка ч-су Беларускі гістарычны агляд). — ISBN 978-985-6887
  8. ^  Туронак, Юры За кардонам Бацькаўшчыны: успаміны / Г. Сагановіч. — Менск: Медысонт, 2010. — С. 60. — 276 с. — (Бібліятэка ч-су Беларускі гістарычны агляд). — ISBN 978-985-6887
  9. ^ а б в  Туронак, Юры За кардонам Бацькаўшчыны: успаміны / Г. Сагановіч. — Менск: Медысонт, 2010. — С. 62. — 276 с. — (Бібліятэка ч-су Беларускі гістарычны агляд). — ISBN 978-985-6887
  10. ^ а б в  Туронак, Юры За кардонам Бацькаўшчыны: успаміны / Г. Сагановіч. — Менск: Медысонт, 2010. — С. 63—64. — 276 с. — (Бібліятэка ч-су Беларускі гістарычны агляд). — ISBN 978-985-6887
  11. ^  Туронак, Юры За кардонам Бацькаўшчыны: успаміны / Г. Сагановіч. — Менск: Медысонт, 2010. — С. 70—71. — 276 с. — (Бібліятэка ч-су Беларускі гістарычны агляд). — ISBN 978-985-6887
  12. ^ Wejssenhof J., Łopaciński A. Dukszty (2) // Słownik geograficzny... T. II. — Warszawa, 1881. S. 213.
  • Туронак, Юры За кардонам Бацькаўшчыны: успаміны / Г. Сагановіч. — Менск: Медысонт, 2010. — С. 70—71. — 276 с. — (Бібліятэка ч-су Беларускі гістарычны агляд). — ISBN 978-985-6887

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]