Душан Улахавіч | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 28 студзеня 2000[1] (24 гады) | |
Рост | 190 см | |
Пазыцыя | нападнік | |
Клюбная інфармацыя | ||
Клюб | Ювэнтус | |
Нумар | 9 | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2016—2018 2018—2022 2022— |
Партызан Фіярэнтына Ювэнтус |
21 (1) 98 (44) 87 (39) |
Зборныя | ||
2020— | Сэрбія | 32 (13) |
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі |
Ду́шан Ула́хавіч (па-сэрбску: Dušan Vlahović / Душан Влаховић; нар. 28 студзеня 2000 году) — сэрбскі футбаліст, нападнік італьянскага клюбу «Ювэнтус» і нацыянальнай зборнай Сэрбіі.
Яшчэ хлопцам Душан спрабаваў свае сілы ў клюбах «Земун», ОФК, «Црвена Зьвезда»[2][3], але замацаваўся ў футбольнай акадэміі «Партызану», куды патрапіў улетку 2014 году[4]. У пачатку 2016 году Ўлахавіч далучыўся да першай каманды пад кіраўніцтвам трэнэра Івана Томіча і атрымаў кашулю з нумар 9[5]. 21 лютага ён дэбютаваў у сэрбскай Супэрлізе ў матчы супраць ОФК, стаўшы самым маладым дэбютантам у гісторыі клюбу[6]. 2 красавіка Ўлахавіч забіў свой першы гол у кар’еры за «Партызану» ў матчы супраць «Радніка» (3:2) і стаў самым маладым галеадорам у гісторыі клюба[7]. 20 красавіка ён таксама забіў гол у паўфінальным матчы Кубка Сэрбіі супраць «Спартака», а клюб выгуляў суперніка зь лікам 3:0. Такія выступы прыцягнулі ўвагу шэрагу эўрапейскіх клюбаў. У выніку, улетку 2017 году гулец склаў пяцігадовы кантракт з клюбам «Фіярэнтына», які аднак пачаў дзейнічаць толькі з пачатку 2018 году, калі гульцу споўнілася 18 гадоў. У новым клюбе сэрб зрэдку зьяўляўся ў складзе першай дружыны, абараняючы колеры моладзевай дружыны клюбу.
Сапраўдным прарывам стаў сэзон 2020—2021 гадоў, калі гулец часьцяком стаў прыцягвацца да асноўнага складу новым галоўным трэнэрам Чэзарэ Прандэльлі[8][9]. 22 сьнежня 2020 году гулец дапамог клюбу здабыць сэнсацыйную перамогу ў Турыне над «Ювэнтусам» зь лікам 3:0[10]. 13 сакавіка 2021 году Ўлахавіч упершыню адзначыўся хет-трыкам у пераможным матчц супраць «Бэнэвэнта» 1:4. Сэзон скончыўся для гульца з 21 голам на рахунку, у выніку чаго быў абраны найлепшым маладым гульцом Сэрыі А[11]. Наступным сэзонам футбаліст так жа спраўна здабыў галы, чым у выніку вымагаў дамову зь «Ювэнтусам», да складу якога перайшоў 28 студзеня 2022 году. Паводле дамовы сума трансфэру склала 70 млн эўра з дадатковымі 10 млн эўра. Ён дэбютаваў за «Ювэнтус» у пачатковым складзе 6 лютага і забіў гол у пераможным матчы супраць «Вэроны» (2:0)[12]. 22 лютага Ўлахавіч упершыню зьявіўся ў матчы Лігі чэмпіёнаў УЭФА супраць гішпанскага «Вільярэалу» (1:1). Прыкметна, што футбаліст пацэліў мяч у браму ўжо праз 33 сэкунды па старце, стаўшы самым хутка забіўным дэбютантам і другім самым маладым дэбютантам клюбу, які адзначаўся ў матчах Лігі чэмпіёнаў[13].
Улахавіч дэбютаваў у складзе зборнай Сэрбіі 11 кастрычніка 2020 году ў матчы Лігі нацыяў 2020—2021 гадоў супраць зборнай Вугоршчыны[14]. Свой першым гол гулец здабыў 18 лістапада ў хатнім пераможным матчы супраць зборнай Расеі зь лікам 5:0 у сустрэчы Лігі нацыяў.
«Партызан»:
«Ювэнтус»:
Ювэнтус Турын — цяперашні склад
|
---|
1 Пэрын · 3 Брэмэр · 4 Гацьці · 5 Лякатэльлі · 6 Данілу · 7 Кансэйсан · 8 Коопмэйнэрс · 9 Улахавіч · 10 Ілдыз · 11 Гансалес · 14 Мілік · 15 Калюлю · 16 Макені · 17 Аджыч · 18 Артур · 19 Цюрам · 21 Фаджолі · 22 Ўэа · 23 Пінсольлё · 26 Луіс · 27 Камб’яса · 29 Дзі Грэгорыё · 32 Кабаль · 37 Савона · 40 Руі · 51 Мбангюля · Трэнэр: Мота |