Дыэле́ктрык (грэц. διά + ἤλεκτρον — праз + бурштын) — рэчыва, якое амаль не праводзіць электрычны ток і можа палярызавацца(en) ў зьнешнім электрычным полі. Асноўныя ўласьцівасьці: дыэлектрычная пранікальнасьць, дыэлектрычная ўспрымальнасьць(en) і электрычная трываласьць (прабой дыэлектрыкаў(en)).
Дыэлектрыкі бываюць цьвёрдыя (бурштын, сьлюда, шкло і эбаніт(be)), вадкія (вада і трансфарматарная(en) аліва) і газападобныя (усе газы). Падзяляюцца на непалярныя (малекулы маюць сымэтрычную будову і цэнтры цяжару дадатных і адмоўных зарадаў супадаюць), палярныя (малекулы пры адсутнасьці зьнешняга электрычнага поля маюць адрозны ад 0 дыпольны момант(be)) і іённыя крышталі (крышталічная рашотка з правільным чаргаваньнем іёнаў розных знакаў і ўтварэньнем 2 іённых падрашотак). Адпаведна адрозьніваюць электронную (дэфармацыйную), арыентацыйную (дыпольную) і іённую палярызацыю. Мэханізмы палярызаваньня залежаць ад кшталту хімічнай сувязі.
У тэхніцы дыэлектрыкі выкарыстоўваюцца ў якасьці электраізаляцыйных(en) матэрыялаў. У кандэнсатарах служаць для павелічэньня ёмістасьці. У паўправадніковай электроніцы выкарыстоўваюцца дыэлектрычныя стужкі (аморфныя, шклопадобныя і палімэрныя[прыбраць шаблён]) для ўтварэньня структураў мэтал-дыэлектрык-мэтал і мэтал-дыэлектрык-паўправаднік. На аснове кантактаў у выглядзе тонкага слоя, які падзяляе 2 звышправаднікі(be) (кантакты(be) Джозэфсана(be)), створаныя маламагутныя звышвысокачастасьцевыя(be) генэратары(en), хуткадзейныя элемэнты памяці вылічальных прыладаў і квантавыя інтэрфэромэтры.
У Беларусі дасьледаваньні фізычных уласьцівасьцяў дыэлектрыкаў пачаліся ў 1935 годзе ў Беларускім політэхнічным інстытуце (Міхаіл Безбародаў(be)). З 1959 году вядуцца ў Інстытуце фізыкі цьвёрдага цела і паўправаднікоў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі[1].
Дыэлектрык — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў