Дыядэма | |||||
| |||||
Дата заснаваньня: | 1959 | ||||
Краіна: | Бразылія | ||||
Штат: | Сан-Паўлу | ||||
Плошча: |
| ||||
Вышыня: | 780 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва: | |||||
Тэлефонны код: | 11 | ||||
Паштовы індэкс: | 09910 - 09993 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 23°41′9″ пд. ш. 46°37′22″ з. д. / 23.68583° пд. ш. 46.62278° з. д.Каардынаты: 23°41′9″ пд. ш. 46°37′22″ з. д. / 23.68583° пд. ш. 46.62278° з. д. | ||||
Дыядэма | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
http://www.diadema.sp.gov.br |
Дыядэ́ма (па-партугальску: Diadema) — горад у Бразыліі, які месьціцца ў штаце Сан-Паўлу. Паводле зьвестак на 2020 год насельніцтва гораду складала каля 426 тысяч чалавек[2]. Эканоміка гораду базуецца на сэктары паслуг, асабліва мэдычных. У месьце маюцца дом матылёў, батанічны сад, мастацкі музэй і абсэрваторыя.
Ад свайго пачатку паселішча ў месцы сучаснага гораду займала стратэгічнае геаграфічнае становішча, бо знаходзілася на дарозе ад узьбярэжжа да Вілы-дэ-Сан-Паўлу-дэ-Піратынінга, як у раньнія часы называўся Сан-Паўлу. Да таго ж паселішча дарогамі злучалася з Сан-Бэрнарду-ду-Кампу і Санту-Амару яшчэ з пачатку XVIII стагодзьдзя. Праспэкты, якія цяпер вядомыя як Антонію Піранга і Пірапарыньня, паўсталі менавіт з гэтых старажытных дарог. Да 1940-х гадоў Дыядэма была ўтвораная з чатырох мікрараёнаў, якія да таго належылі Сан-Бэрнарду-ду-Кампу. Гэтыя раёны былі першапачаткова ня вельмі добра злучаныя адно з адным. Не зважаючы на геаграфічную блізкасьць да сталіцы штату, да 1950-х гадоў горад мала адчуваў наступствы пераўтварэньняў, выкліканых індустрыялізацыяй Сан-Паўлу. У дадатак Дыядэма ня мела рэгіянальнага эканамічнага значэньня, у першую чаргу з адсутнасьці чыгункі ў месьце.