Дэбіторская запазычанасьць (лац. debitor — даўжнік) — сума даўгоў, належных установе ад юрыдычных і фізычных асобаў па выніках узаемін зь імі[1].
На 1 студзеня 2016 году пратэрмінаваная дэбіторская запазычанасьць у Беларусі вырасла да 60,417 трлн рублёў ($3,181 млрд). Зьнешняя пратэрмінаваная дэбіторская запазычанасьць павялічылася да 10,45 трлн рублёў[2] ($550,2 млн)[3].
На 1 жніўня 2017 г. агульны памер зьнешняй пратэрмінаванай дэбіторскай запазычанасьці перад прадпрыемствамі Беларусі склаў каля $500 млн, зь іх $210,4 млн (42%; 12% ад агулам расейскай) прыпадала на расейскія ўстановы. Пагатоў дэбіторская запазычанасьць расейскіх установаў перад прадпрыемствамі Беларусі склала $1783,3 млн[4].
Гэта — накід артыкула па эканоміцы. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |