Дэвіз Квэбэку (па-француску: Je me souviens) — афіцыйны дэвіз канадзкай правінцыі Квэбэк, які перакладаецца як «Я памятаю».
У 1883 годзе Эжэн-Эт’ен Ташэ, памочнік камісара па каронных землях у Квэбэку і архітэктар правінцыйнага будынка парлямэнту абраў дэвіз, высечаны ў камяні пад гербам Квэбэку, які быў зьмешчаны над уваходнымі дзьвярамі будынка парлямэнту[1]. Дэвіз затым стаў афіцыйна выкарыстоўвацца, хоць герб ня быў зацьверджаны афіцыйна да 1939 году[2].
|