Дэзманд Дос Desmond Doss | |
7 лютага 1919 — 23 сакавіка 2006 (87 гадоў) | |
![]() Дэзманд Томас Дос | |
Месца нараджэньня | Лінчбург, Вірджынія |
---|---|
Месца сьмерці | П’едмант, Алабама |
Прыналежнасьць | ![]() |
Род войскаў | Армія ЗША[d] |
Гады службы | 1942—1946 |
Званьне | капрал |
Частка | 77-я пяхотная дывізія |
Бітвы/войны | Бітва за Акінаву |
Узнагароды | Мэдаль Пашаны Бронзавая зорка Пурпурнае сэрца |
Дэ́зманд То́мас Дос (па-ангельску: Desmond Thomas Doss; 7 лютага 1919, Лінчбург, Вірджынія, ЗША — 23 сакавіка 2006[1], П’едмант, Алабама, ЗША) — амэрыканскі вайсковец 307-га пяхотнага палку 77-я пяхотнай дывізіі. Першы з асобаў, што адмовіліся браць у рукі зброю(en), узнагароджаны мэдалём Пашаны, адзіны з трох дагэтуль узнагароджаных.
Дэзманд Дос нарадзіўся ў сям’і стэльмаха Ўільяма Томаса Доса і Бэрты Дос[2][3].
У красавіку 1942 запісаўся на вайсковую службу[4], аднак адмовіўся забіваць варожых жаўнераў і браць у рукі зброю з уласных адвэнтысцкіх перакананьняў. Служыў лекарам на Ціхаакіянскім фронце II сусьветнай вайны, ратаваў амэрыканскіх жаўнераў, не перастаючы прытрымлівацца рэлігійных перакананьняў: так, адмаўляўся выконваць якія-кольвек загады ў суботу. За гэта зазнаваў уціск і зьдзекі з боку афіцэраў і саслужбоўцаў. У красавіку 1945 року, пасьля высадкі на Акінаве, дзякуючы ягонай малітве полк захапіў 400-мэтровую скарпу(en) Маэда безь ніводнае страты і з адзіным раненьнем[5]. 5 траўня падчас бітвы за Акінаву ён спусьціў да ўзножжа скарпы 75 параненых жаўнераў свайго палку, знаходзячыся пад абстрэлам японскіх жаўнераў[6]. Гэтым учынкам ён здолеў заслужыць павагу сярод вайскоўцаў, а 12 кастрычніка 1945 року атрымаў мэдаль Пашаны з рук прэзыдэнта ЗША Гары Трумэна.
Тройчы быў паранены, неўзабаве перад дэмабілізацыяй захварэў на сухоты, з-за чаго пазбавіўся лёгкага[7][8]. У 1946 звольніўся са службы[9], пасьля чаго пяць гадоў лекаваўся ад раненьняў і хваробы[8].
З жонкай Фрэнсіс меў двух сыноў: Дэзманда-малодшага і Гаральда[1].
Дэзманд Дос сканаў у 2006 року ва ўласнай хаце ў П’едманце (Алабама) пасьля шпіталізацыі з-за праблемаў з дыханьнем[8], у адзін дзень зь яшчэ адным узнагароджаным мэдалём Пашаны, Дэйвідам Блікам. Пахаваны на Нацыянальных могілках Чатанугі (Тэнэсі).
Паводле Досавага жыцьця створаны дакумэнтальны фільм «Адмаўленец паводле сумленьня»[10] і мастацкі фільм «Хрыбет Нажоўкі(en)»[11].
У 1990 року адцінак 2-й аўтадарогі штату Джорджыя ў акрузе Ўолкер паміж 27-й аўтамагістральлю і 193-й аўтадарогай Джорджыі быў названы «Шашой мэдалю Пашаны Дэзманда Доса»[12]. У 2008 року дзьвюхмільны адцінак 9-й аўтадарогі штату Алабама ў П’едманце названы «Мэмарыяльнай шашой спадара Дэзманда Доса»[13].
У пачатку 1980-х рокаў у ягоны гонар была перайменаваная Лінчбурская школа, заснаваная царквой адвэнтыстаў сёмага дню[14].
Дэзманд Дос — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў