Дэйвід Бэкгэм | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 2 траўня 1975 (49 гадоў) Лёндан, Ангельшчына | |
Рост | 183 см | |
Вага | 80 кг | |
Пазыцыя | паўабаронца | |
Моладзевыя клюбы | ||
1989—1990 1990—1991 1991—1993 |
Брымздаўн Ровэрз Тотэнгэм Готспур Манчэстэр Юнайтэд | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
1993—2003 1995 2003—2007 2007—2012 2009 2010 2013 |
Манчэстэр Юнайтэд → Прэстан Норт Энд Рэал Мадрыд Лос-Анджэлес Гэлаксі → Мілян → Мілян Пары Сэн-Жэрмэн |
265 (62) 5 (2) 116 (13) 98 (18) 18 (2) 11 (0) 10 (0) |
Зборныя | ||
1996—2009 | Ангельшчына | 115 (17) |
Дэйвід Робэрт Джозэф Бэкгэм (па-ангельску: David Robert Joseph Beckham; нарадзіўся 2 траўня 1975 году, Лёндан, Ангельшчына) — былы ангельскі футбаліст, гуляў на пазыцыі паўабаронцы. На працягу кар’еры выступаў за клубы «Манчэстэр Юнайтэд», «Прэстан Норт Энд», «Рэал Мадрыд», «Мілян» і «Пары Сэн-Жэрмэн», а таксама абараняў колеры зборнай Ангельшчыны, у якой ён зьяўляецца рэкардсмэнам па ліку згуляных матчаў сярод палявых гульцоў[2]. Асабліва вядомы сваімі высокімі навыкамі выкананьня стандартаў і штрафных удараў. У 2011 годзе быў прызнаны самым высокааплатным футбалістам сьвету[3].
Футбольная кар’ера Бэкгэма пачалася пасьля падпісаньня прафэсійнага кантракту з «Манчэстар Юнайтэд» у якім ён дэбютаваў у 1992 годзе ўва ўзросьце 17 гадоў[4]. Бэкгэм выйграў з «Манчэстар Юнайтэд» 6-чэмпіёнскіх тытулаў Прэм’ер-лігі, двойчы Кубак Ангельшчыны й аднойчы Лігу чэмпіёнаў. У 2003 годзе ён перайшоў у «Рэал Мадрыд», у якім выступаў на працягу чатырох сэзонаў[5], выйграўшы чэмпіянат Гішпаніі ў сваім апошнім сэзоне ў камандзе[6]. У студзені 2007 году Бэкгэм падпісаў з клюбам МЛС «Лос-Анджэлес Гэлаксі» пяцігадовы кантракт на суму 32,5 млн даляраў[7]. Зьяўляючыся гульцом «Гэлаксі» Бэкгэм выступаў за італьянскі «Мілян» на правах арэнды ў 2009 і 2010 гадох.
Дэйвід быў адным з гульцоў «Манчэстэр Юнайтэд», якія сталі ўладальнікамі Моладзевага кубку Ангельшчыны ў траўні 1992 году. Сам Бэкгэм вызначыўся голам у другім фінальным матчы супраць «Крыстал Пэлас». У гэтым жа годзе ён дэбютаваў за асноўны склад «Юнайтэд» выйшаўшы на зьмену ў матчы Кубка Футбольнай лігі супраць «Брайтан энд Гоўв Альбіёну», а неўзабаве пасьля гэтага падпісаў свой першы прафэсійны кантракт з клюбам.
Першае зьяўленьне Бэкгэма ў кашулі нацыянальнай зборнай Ангельшчыны адбылося 1 верасьня 1996 году ў адборачным матчы да чэмпіянату сьвету 1998 году супраць Малдовы[8].
Манчэстэр Юнайтэд:
Рэал Мадрыд:
Лос-Анджэлес Гэлаксі:
ПСЖ:
Бэкгэм жанаты на сьпявачцы Вікторыі Бэкгэм былога гурта Spice Girls (у дзявоцтве — Эдамз)[9] і мае траіх сыноў: Брукліна Джозэфа, Рамэо Джэймза, Круза Дэйвіда й дачку Гарпэр Сэвэн. Сям’я Бэкгэма на дадзены момант пражывае ў Бэвэрлі-Гілз у Каліфорніі[10].
Дэйвід Бэкгэм актыўна здымаецца ў рэклямах і розных часопісах пра моду. Таксама ён выпускае ўласную парфумэрыю й лінію адзеньня.
Дэйвід Бэкгэм — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў