Дэйвід Роджэр Марплз | |
David R. Marples | |
Дата нараджэньня | 17 кастрычніка 1952[1] (71 год) |
---|---|
Грамадзянства | Канада |
Месца вучобы | Альбэрцкі ўнівэрсытэт |
Занятак | гісторык, прафэсар унівэрсытэту |
Навуковая сфэра | сучасная гісторыя |
Месца працы | Альбэрцкі ўнівэрсытэт |
Навуковая ступень | доктар філязофіі |
Узнагароды | Кубак Альбэрцкага ўнівэрсытэту |
Сайт | davidrmarples.wordpress.com |
Дэйвід Роджэр Марплз (па-ангельску: David Roger Marples; нар. 1952) — канадзкі гісторык, палітычны аналітык, прафэсар катэдры гісторыі і антычнасьці Альбэрцкага ўнівэрсытэту. Займаецца дасьледаваньнямі гісторыі і палітыкі Беларусі, Расеі і Ўкраіны[2].
У 1975 року Дэйвід Марплз ступень званьне бакаляўра мастацтваў Лёнданскага ўнівэрсытэту, у 1980 — магістра мастацтваў Альбэрцкага ўнівэрсытэту, у 1985 — доктара філязофіі Шэфілдзкага ўнівэрсытэту. Тэма доктарскай дысэртацыі — «Калектывізацыя сельскай гаспадаркі ў Заходняй Украіне ў 1944—1951 гадох»[3]
Працаваў палітычным аналітыкам Украінскай службы Радыё «Сабода» ў Мюнхэне (Нямеччына). З 1991 року праццуе ў Альбэрцкім унівэрсытэце. Быў дырэктарам праграмы Стасюка па сучаснай Украіне ў Канадзкім інстытуце ўкраінскіх дасьледаваньняў Альбэрцкага ўнівэрсытэту (2004—2014), прэзыдэнтам Паўночнаамэрыканскай асацыяцыі беларускіх дасьледаваньняў (2010—2014)[4]
Адзін з самых аўтарытэтных заходніх дасьледчыкаў[5] па праблемах Чарнобыльскай катастрофы, рэжыму Лукашэнкі й сучаснай Украіне. Апісваў такія падзеі ўсходнеэўрапейскай гісторыі XX стагодзьдзя, як Расейская рэвалюцыя 1917—1920 гадоў, Галадамор ва Ўкраіне 1932—1933 гадоў, сталінізм, развал Савецкага Саюзу.
Публікаваўся па беларускай, расейскай і ўкраінскай тэматыцы ў «Edmonton Journal(en)», «Kyiv Post(uk)», «The Moscow Times(pl)», «Eurasia Daily Monitor(en)», «openDemocracy(en)»[6] і іншых. Аўтар больш як дзясятка манаграфіяў. Сярод ягоных кнігаў пра Беларусь: «Беларусь: ад савецкай улады да атамнай катастрофы» (анг. Belarus: From Soviet Rule to Nuclear Catastrophe, 1996), «Беларусь: нацыя бяз нацыі» (анг. Belarus: A Denationalized Nation, 1999), «Фэнамэн Лукашэнкі: выбары, прапаганда і асновы дзяржаўнай улады ў Беларусі» (анг. The Lukashenka Phenomenon: Elections, Propaganda, and the Foundations of Political Authority in Belarus, 2007), «Нашая слаўная мінуўшчына: Лукашэнкаўская Беларусь і Вялікая Айчынная вайна» (анг. Our Glorious Past: Lukashenka’s Belarus and the Great Patriotic War, 2014).
Дэйвід Марплз жанаты з Аяй Фудзіварай, дырэктаркай японскага цэнтру прынца Такамада ў Альбэрцкім унівэрсытэце. Мае чатырох дзяцей: сыноў Карлтана і Кілана ад ранейшага шлюбу, дачок Акіка і Келу.