Дэклан Райс | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 14 студзеня 1999[1] (25 гадоў) | |
Рост | 188 см[2] | |
Вага | 80 кг[3] | |
Пазыцыя | апорны паўабаронца | |
Клюбная інфармацыя | ||
Клюб | Арсэнал | |
Нумар | 41 | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2017—2023 2023— |
Ўэст Гэм Юнайтэд Арсэнал |
204 (10) 41 (7) |
Зборныя | ||
2018 2019— |
Ірляндыя Ангельшчына |
3 (0) 60 (4) |
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі |
Дэ́клан Райс (па-ангельску: Declan Rice; нар. 14 студзеня 1999 году) — ангельскі футбаліст, апорны паўабаронца клюбу «Арсэнал» і нацыянальнай зборнай Ангельшчыны.
Маленькім хлопчыка Райс далучыўся да акадэміі «Чэлсі»[4][5]. Аднак, у веку 14 гадоў пастанавіў сабе перайсьці да «Ўэст Гэм Юнайтэду»[6]. У сьнежні 2015 году паўабаронца склаў з клюбам першы прафэсійны кантракт[7]. У красавіку 2017 году пачаў прыцягвацца да першай каманды клюбу, а ў апошнім туры сэзону 2016—2017 гадоў гулец дэбютаваў у прафэсійным футболе, зьявіўшыся ў кампэнсаваны час у матчы супраць «Бэрнлі»[8].
У наступным сэзоне замацаваўся ў першай камандзе, фінішаваўшы паводле вынікаў сэзону на другім месцы ў апытанцы найлепшага футбаліста клюбу, саступіўшы першы радок аўстрыйцу Марка Арнаутавічу[9]. 22 сьнежня 2018 году згуляў свой 50-ы матч у кашулі «Ўэст Гэму», стаўшы другім маладзёнам да 20 гадоў, хто здолеў дасягнуць гэтага паказьніку пасьля Майкла Кэрыка[10][11]. 28 сьнежня 2018 году Райс узгадніў новую працоўную дамову з клюбам, якая прадугледжвала супрацу да 2024 году з опцыяй падаўжэньня яшчэ на год[12]. Праз год паўабаронца ў веку 20 гадоў часам выходзіў на пляцоўку ў якасьці капітанам каманды. У сэзоне 2019—2020 гадоў гулец быў настолькі ключовай постацю дружыны, што згуляў усе 38 матчаў чэмпіянату, не прапусьціўшы аніводнай хвіліны. У выніку ў 2020 году быў абраны найлепшым футбалістам «Ўэст Гэму» году[13]. Гулец працягваў значна ўплываць на гульню каманды, аў красавіку 2021 году прапусьціў чатыры тыдні праз траўму калена[14]. У траўні 2022 году па сыходзе Марка Нобла, Райс быў абраны капітанам лёнданцаў[15]. Застаючыся ў клюбу, паўабаронца яшчэ некалькі разоў абіраўся найлепшым футбалістам клюбу.
15 ліпеня 2023 году Райс падпісаў доўгатэрміновы кантракт зь лёнданскім «Арсэналам»[16]. Як паведамлялася, сума трансфэру склала рэкордныя для клюбу 100 мільёнаў фунтаў стэрлінгаў, у дадатак да якіх прапанаваліся бонусы ў памеры 5 мільёнаў, што зрабіла Райса найдаражэйшым ангельскіх футбалістам, пераўзышоўшы папярэдні рэкорд, які належаў Джэку Грылішу[17]. Райс дэбютаваў у кашулі «Арсэналу» 6 жніўня ў матчы Супэркубка Ангельшчыны супраць «Манчэстэр Сіці», дзе «Арсэнал» перамог зь лікам 4:1 па пэнальці пасьля нічыі 1:1 у асноўны час. 12 жніўня спартовец зьявіўся ў першай адзінаццатцы ў стартавым матчы «Арсэналу» ў Прэм’ер-лізе сэзону 2023—2024 гадоў, калі «гарматнікі» здабылі хатнюю перамогу зь лікам 2:1 над «Нотынггэм Форэстам»[18][19]. 3 верасьня паўабаронца ўлучыў свой першы гол за «Арсэнал» у кампэнсаваны час гульні супраць «Манчэстэр Юнайтэд», спрычыніўшыся да перамогі зь лікам 3:1[20].
Райс быў намінаваны на званьне найлепшага футбаліста ФІФА на падставе выступаў як за лёнданскія клюбы, гэтак і ў складзе нацыянальнай зборнай[21]. 11 лютага гулец забіў свой першы гол у браму «Ўэст Гэм Юнайтэд».
Маючы бабулю і дзядулю, якія паходзілі з ірляндзкага Корку, Райс меў мажлівасьць гуляць у складзе зборнай Ірляндыі. У выніку гулец часта выклікаўся ў зборныя гэтай краіны розных узростаў. Нарэшце, 23 сакавіка 2018 году футбаліст дэбютаваў у складзе нацыянальнай зборнай Ірляндыі ў таварыскім матчы супраць зборнай Турэччыны. Аднак, Райс быў ня пэўны за якую краіну ён жадае гуляць, таму быў выключаны з складу зборнай.
13 лютага 2019 году Райс пастанавіў сабе гуляць у складзе зборнай Ангельшчыны[22][23]. 5 сакавіка зьмена футбольнага грамадзянства была зацьверджаная ФІФА[24]. 13 сакавіка футбаліст быў выкліканы да складу зборнай на адборачныя матчы чэмпіянату Эўропы 2020 году супраць зборных Чэхіі і Чарнагорыі[25]. Гулец запачаткаваў выступы ў ангельскай дружыне 22 сакавіка, выйшаўшы на замену на 63-й хвіліне ў гульні супраць чэхаў на стадыёне Ўэмблі.
«Ўэст Гэм Юнайтэд»:
«Арсэнал»:
Арсэнал — цяперашні склад
|
---|
2 Саліба · 3 Тырні · 4 Ўайт · 5 Партэй · 6 Габрыел · 7 Сака · 8 Эдэгор · 9 Жэзус · 11 Мартынэльлі · 12 Тымбэр · 15 Ківёр · 17 Зінчанка · 18 Таміясу · 19 Трасар · 20 Жаржыньню · 22 Рая · 23 Мэрына · 29 Гавэрц · 30 Стэрлінг · 32 Нэту · 33 Каляф’ёры · 41 Райс · Трэнэр: Артэта |