артыкул з сэрыі |
Дзяржаўны лад Эстоніі |
---|
Герб Эстоніі |
Выканаўчая ўлада
|
Заканадаўчая ўлада
|
Судовая ўлада
|
Мясцовае кіраваньне
|
Дэклярацыя аб дзяржаўным сувэрэнітэце Эстоніі (па-эстонску: Suveräänsusdeklaratsioon), афіцыйна Дэклярацыя аб сувэрэнітэце Эстонскай ССР (Deklaratsioon Eesti NSV suveräänsusest) была абвешчаная 16 лістапада 1988 року[1] ў часе Сьпеўнае рэвалюцыі. Дэклярацыя абвяшчала сувэрэнітэт Эстоніі і вяршынства эстонскіх законаў над савецкімі[2]. Эстонскі парлямэнт таксама заявіў правы на прыродныя рэсурсы рэспублікі: зямлю, унутраныя воды, лясы, мінэральныя радовішчы і сродкі прамысловай вытворчасьці, сельскай гаспадаркі, будаўніцтва, дзяржаўныя банкі, транспартную інфраструктуру, камунальную гаспадарку і да т. п. у межах эстонскіх граніцаў[2]. Дзень 16 лістапада адзначаецца ў Эстоніі як «Дзень абвяшчэньня сувэрэнітэту».
Пасьля пачатку спробы дзяржаўнага перавароту ў СССР у Эстоніі 20 жніўня 1991 была абвешчаная незалежнасьць[3]. 6 верасьня 1991 СССР прызнаў незалежнасьць Эстоніі, і 17 верасьня краіна была прынятая ў ААН[4].