Дэніел Старыдж | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 1 верасьня 1989[1][2] (35 гадоў) | |
Рост | 183 см | |
Вага | 76 кг | |
Пазыцыя | нападнік | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2008—2009 2009—2013 2011 2013—2019 2018 2019—2020 2021—2022 |
Манчэстэр Сіці Чэлсі → Болтан Ўандэрэрз (арэнда) Лівэрпул → Ўэст Бромўіч Альбіён (арэнда) Трабзанспор Пэрт Глоры |
19 (5) 63 (13) 12 (8) 116 (51) 6 (0) 11 (4) 6 (0) |
Зборныя | ||
2011—2017 | Ангельшчына | 26 (8) |
Дэ́ніел А́ндрэ Ста́рыдж (па-ангельску: Daniel Andre Sturridge; нарадзіўся 1 верасьня 1989 году, Бірмінггэм, Ангельшчына) — колішні ангельскі футбаліст, нападнік. Мае на сваім рахунку матчу ў складзе нацыянальнай зборнай Ангельшчыны.
Дэніел зьяўляецца выхаванцам футбольных клюбаў «Астан Віла», «Ковэнтры Сіці» і «Манчэстэр Сіці». Прафэсійную кар’еру пачаў мінавіта ў манчэстэрскім клюбе.
Сваёй гульнёй за гэтую каманду прыцягнуў увагу прадстаўнікоў трэнэрскага штабу клюбу «Чэлсі», да складу якога далучыўся 3 ліпеня 2009 году на правах вольнага агента. Згуляў за лёнданскі клюб наступныя два сэзоны сваёй гульнявой кар’еры. За гэты час заваяваў тытул чэмпіёна Ангельшчыны і станавіўся ўладальнікам кубка краіны, аднак гэтак і не атрымаў статусу асноўнага гульца, таму 31 студзеня 2011 году быў аддадзены на правах арэнды да канца сэзону ў «Болтан Ўандэрэрз».
У склад «Чэлсі» вярнуўся ўлетку 2011 году, адначасова з прыходам у каманду новага трэнэра — Андрэ Вілаша-Боаша, якому спадабаўся гулец і Дэніел стаў часьцяком выходзіць у стартавым складзе каманды. Аднак пасьля вызваленьня партугальскага спэцыяліста з пасады Старыдж зноўку атрымаў ролю гульца рэзэрвы.
2 студзеня 2013 году нападнік падпісаў пяцігадовы кантракт зь «Лівэрпулам», сума трансфэра засталася невядомай.
6 студзеня Дэніел дэбютаваў за новы клюб у матчы трэцяга раўнду Кубка Ангельшчыны супраць «Мэнсьфілд Таўн», дзе адзначыўся забітым мячом[3]. У сваім першым матчы ў чэмпіянаце нападнік таксама вызначыўся ў гульні супраць «Манчэстэр Юнайтэд» на «Олд Трафард»[4]. Дзякуючы добрай гульні Дэніел стаўся асноўным гульцом клюбу.
Старыдж выступаў як за юнацкія, гэтак і за моладзевыя каманды зборнай Ангельшчыны. 15 лістапада 2011 году дэбютаваў у афіцыйных матчах у складзе нацыянальнай зборнай Ангельшчыны ў таварыскай гульні супраць зборнай Швэцыі, якая скончылася перамогай ангельцаў зь лікам 1:0.
Чэлсі
Лівэрпул