Дэсэмбарка-дэль-Гранма | |
Сусьветная спадчына ЮНЭСКО | |
![]() | |
Краіна | Куба |
---|---|
Тып | Прыродны |
Крытэры | vii, viii |
ID | 889 |
Рэгіён[~ 2] | Лацінская Амэрыка і Карыбы |
Каардынаты | Каардынаты: 19°53′01″ пн. ш. 77°38′01″ з. д. / 19.88361° пн. ш. 77.63361° з. д. |
Гісторыя ўключэньня | |
Уключэньне | 1999 (23-я) |
Дэсэмбарка-дэль-Гранма (па-гішпанску: Parque Nacional Desembarco del Granma, «Высадка з „Гранмы“») — нацыянальны парк у паўднёва-ўсходняй частцы Кубы ў правінцыі Гранма. Парк названы ў гонар яхты «Гранма», на якой у 1956 годзе з Мэксыкі на Кубу прыбылі Фідэль і Раўль Кастра, Чэ Гевара і 79 іхных паплечнікаў з мэтай арганізацыі Кубінскай рэвалюцыі.
Парк быў арганізаваны ў 1986 годзе і мае плошчу 261,8 км². Тэрыторыя нацыянальнага парку зьяўляецца ўнікальным геоляга-геамарфалягічным раёнам з марскімі тэрасамі, абрывамі і карставымі формамі рэльефу.
Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |