Ева Герцыгова | |
Дата нараджэньня | 10 сакавіка 1973 (51 год) |
---|---|
Месца нараджэньня | Літвінаў, Чэхія |
Рост | 180 см |
Вага | 60 кг |
Грудзі | 89 см |
Стан | 64 см |
Сьцёгны | 90 см |
Колер валасоў | бляндынка |
Вочы | блакітныя |
http://www.evaherzigova.com |
Ева Герцыгава (Херцыгава; па-чэску: Eva Herzigová; нар. 10 сакавіка 1973, Літвінаў, Чэхія) — чэская топ-мадэль і акторка.
У 16 гадоў паехала на вакацыі ў Прагу і па радзе блізкай сяброўкі пайшла на адборачны конкурс аднаго парыскага мадэльнага агенцтва, дзе мінула адборачны тур. Першых посьпехаў дамагаецца ў 1989. Зь ёй працуюць вядомыя фатографы — Пітэр Ліндсбэрг, Паола Ровэрсі і іншыя. Затым спрабуе сілы ў кіно — вядомы рэжысэр Жан-Мары Пуарэ запрашае яе здымацца ў сваім фільме.
Ева Герцыгава любіць зьдзяйсьняць конныя прагулкі з фотакамэрай, гатаваць (аддае перавагу чэскай кухні). Сярод захапленьняў — лепка з гліны рознага посуду і сувэніраў.
Ева Герцыгава — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпэдыі. Калі ласка, прастаўце спасылкі на яго ў іншых артыкулах. |