Езяросы лац. Jeziarosy | |||||
лет. Zarasai | |||||
Панарама места | |||||
| |||||
Першыя згадкі: | 1506 | ||||
Краіна: | Летува | ||||
Павет: | Уцянскі | ||||
Вышыня: | 134 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва: | 6051 чал. (2020) | ||||
Часавы пас: | UTC+2 | ||||
летні час: | UTC+3 | ||||
Паштовы індэкс: | LT-32001 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 55°43′50″ пн. ш. 26°14′50″ у. д. / 55.73056° пн. ш. 26.24722° у. д.Каардынаты: 55°43′50″ пн. ш. 26°14′50″ у. д. / 55.73056° пн. ш. 26.24722° у. д. | ||||
Езяросы | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
http://www.zarasai.lt/ |
Езяро́сы (лет. Zarasai) — места ў Летуве, паміж азёрамі Оса і Асіда. Адміністрацыйны цэнтар Езяроскага раёну Ўцянскага павету. Насельніцтва на 2020 год — 6051 чалавек. Знаходзяцца за 49 км ад Уцяны, за 18 км ад чыгуначнай станцыі Турмонты; на шашы Коўна — Дзьвінск.
Езяросы — даўняе мястэчка гістарычнай Браслаўшчыны (частка Віленшчыны), побач зь якім праходзіць паўночна-заходняя мяжа этнічнай тэрыторыі беларусаў. Да нашага часу тут захаваліся касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі і царква Ўсіх Сьвятых, помнікі архітэктуры XIX ст.
Варыянты назвы ў гістарычных крыніцах: Езеросы (1553 год)[1].
Першы пісьмовы ўпамін пра Езяросы як уладаньне Віленскага біскупства датуецца 1522 годам, калі пры тутэйшым касьцёле заснавалі алтарыю. У 1530 годзе біскуп віленскі Ян з княжатаў літоўскіх дадаткова надаў плябаніі ў Езяросах зямлю і сялянаў. Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай 1565—1566 гадоў яны ўвайшлі ў склад Браслаўскага павету Віленскага ваяводзтва.
У 1610 годзе з фундацыі караля і вялікага князя Жыгімонта Вазы ў Езяросах збудавалі новы драўляны касьцёл. На Радзівілаўскай мапе 1613 году паселішча значыцца як мястэчка. На 1631 год тут было 22 дымы. У вайну Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай (1654—1667) мястэчка зруйнавалі маскоўскія захопнікі (у 1674 годзе адноўлены касьцёл). На 1669 год у Езяросах было 34 дымы, карчма, 5 вуліцаў. За часамі Вялікай Паўночнай вайны мястэчка зноў значна пацярпела.
З пачатку XVIII стагодзьдзя ў ваколіцах Езяросаў пачалі сяліцца стараверы з Маскоўскай дзяржавы. У 2-й палове XVIII стагодзьдзя ў мястэчку адкрылася школа. На 1721 і 1739 гады ў Езяросах было 17 дымоў, на 1772 год — 21 дым, на 1790 год — 47 дымоў[2].
У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Езяросы апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі. Па адкрыцьці ў 1836 годзе шашы Коўна — Дзьвінск расейскія ўлады зьмянілі назву места на Новааляксандраўск, сюды перанесьлі адміністрацыйны цэнтар Браслаўскага павету. У 1842 годзе ўтварыўся асобны Нова-Аляксандраўскі павет у складзе Ковенскай губэрні. На 1857 год у месьце было 8 мураваных і 155 драўляных будынкаў.
За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе Езяросы занялі войскі Нямецкай імпэрыі.
1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі Езяросы ўвайшлі ў склад Беларускай ССР[3]. Па польска-летувіскіх баях і падпісаньні пагадненьня паміж міжваеннай Польскай Рэспублікай і Летувой у 1919 годзе яны апынуліся ў складзе Летувы. Новыя ўлады палічылі традыцыйную назву паселішча за палянізм і сканструявалі новую — лет. Ežerėnai (Эжэрэнай; ад лет. ežeras — возера), якую аднак па працяглых дыскусіях у 1929 годзе зьмянілі на лет. Zarasai (Зарасай).
2 жніўня 1946 году Езяросы атрымалі статус места. У 1996 годзе афіцыйна зацьвердзілі мескі герб.
|