Ерэванскі мэтрапалітэн | |
Інфармацыя | |
---|---|
Месцазнаходжаньне | Ерэван, Армэнія |
Пачатак працы | 7 сакавіка 1981 |
Лініі |
1 лінія Даўжыня: 12,1 км |
Колькасьць станцыяў | 10 |
Пасажырапаток на дзень | 14 тыс. (2014) |
Пасажырапаток на год | 15,8 млн (2014) |
Ерэванскі мэтрапалітэн імя Карэна Дземірчана (па-армянску: Կարեն Դեմիրճյանի անվան Երևանի Մետրոպոլիտեն) — сыстэма лініяў мэтрапалітэну ў Ерэване (Армэнія).
Адкрыты 7 сакавіка 1981 году. Налічвае 10 станцыяў, што знаходзяцца на адной лініі (а таксама адной аднапутнай галінцы «Шэнгавіт» — «Чарбах»), агульная працягласьць пуцей — 12,1 км.
Абвяшчэньні ў мэтро гучаць на армянскай і ангельскай мовах, назвы станцыяў напісаны на армянскай ды расейскай мовых. Падчас незалежнасьці ў эмблеме ерэванскага мэтрапалітэна літара «М» была замененая на аналягічную армянскую літару «Մ».